Грамадства11

Калі купюры ў абменніку не спадабаюцца, могуць і не вярнуць. Што яшчэ ў новых правілах

З пачатку ліпеня ў 17-ці беларускіх банках увялі адзіныя правілы замены банкнот замежнай валюты. Раней кожны банк абапіраўся на свае патрабаванні, зараз жа ў тым, якія банкноты можна прымаць, а якія нельга, большасць будзе арыентавацца на адзіны падыход. 

Фота: NA_STRAGE / Telegram

Спачатку банкі ўзрадавалі, што кліентам стане прасцей, бо прычын для адбракоўкі банкнот цяпер менш, а правілы сталі аднолькавымі для ўсіх банкаў, якія далучыліся да пераліку.

Але пачалі з’яўляцца новыя падрабязнасці. Напрыклад, як піша @NA_STRAGE, банкноты замежнай валюты, сапраўднасць якіх выклікае сумнеў у касіра або якія маюць відавочныя прыкметы падробкі, кліенту банка не вернуць. Яны забіраюцца.

Таксама спецыялісты тлумачаць, што купюру не прымуць для абмену, калі на ёй ёсць малюнкі, абразлівыя і нецэнзурныя надпісы, а таксама канкрэтныя словы: хабар, выкуп, рэкет, злодзей.

Таксама банкі не прымуць банкноты з вытворчым бракам. Гэта сярод іншага адсутнасць або непрадрукоўка ахоўных элементаў, змазанасць малюнка, неналежнае размяшчэнне вадзянога знака, адсутнасць асобных элементаў абароны ад падробкі (вадзянога знака, галаграмы, ахоўнай ніткі або палоскі), памылка ў напісанні.

Таксама не атрымаецца замяніць разарваныя або разрэзаныя на часткі банкноты, у тым ліку злепленыя празрыстым скотчам.

Каментары1

  • Пвв
    11.07.2023
    Марадзерыць будуць?

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі18

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць