Грамадства1010

Лукашэнка: Пуцін не вар'ят, хоць праца ў яго і гадкая

Лукашэнка катэгарычна адмаўляе датычнасць расійскага кіраўніцтва да гібелі ў небе над Цвярской вобласцю Яўгена Прыгожына. Маўляў, не з пуцінскім характарам такое рабіць.

Фота: Contributor/Getty Images

«Тое, што хвост адарваўся, ужо дакладна пацверджана. Хутчэй за ўсё, быў выбух на борце. Хто гэта ажыццявіў, я асабіста не ведаю.

Але я сказаў, што я, ведаючы Пуціна, наколькі ён педантычны, асцярожны, акуратны, не веру, што ён будзе гэтым займацца. І потым. Для кіраўніка дзяржавы такой гэта вар'яцтва. Ён не вар'ят.

Я далёкі ад таго, каб яго рабіць белым і пухнатым. У нас праца такая, «гадкая». Я не раблю яго белым і пухнатым, але ведаю, што ўсё будзе звалена на яго», — заявіў Лукашэнка.

Пасля ж яго пацягнула ў маралізатарства:

«Але тое, што адбылося, гнюсна. Для мяне гэта непрымальна. Яшчэ і з таго пункта гледжання: усе мы мужыкі, вайна ёсць вайна, але ў чым вінаватыя трое пілотаў, сцюардэса?

Там жа палова людзей, якая наогул да гэтага «маршу справядлівасці» не мела дачынення. Таму я гэтага не разумею і не прымаю. Гэта недапушчальна».

Каментары10

  • Бобр
    25.08.2023
    Он что подтверждает что это теракт? И указывает из-за спины на Путина?
  • алё
    25.08.2023
    не вар'ят? а хто дыягнастуе? што за дохтур?
  • фюрер ВСЁ знает
    25.08.2023
    Лукашэнка катэгарычна адмаўляе датычнасць расійскага кіраўніцтва да гібелі ў небе над Цвярской вобласцю Яўгена Прыгожына.

    откуда он знает ? Весь Мир говорит реалии, а он ставит под сомнение и будет заставлять в РБ "ЕДИНОЕ ПРАВИЛЬНОЕ МНЕНИЕ" ( фильм "мастер и маргарита" 10 серия, выступление представителя  ЧВК-ОГПУ- КГБ)

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка4

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран на пахаванне аяталы Хаменеі4

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы, якая згубіла дакументы на Мальце, расказала, як змагла вярнуцца дадому7

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць