Грамадства11

У Гомелі пачнуць судзіць 18-гадовага адміністратара канала Anonymous Russia

У судзе Савецкага раёна Гомеля 1 верасня распачнецца крымінальны працэс супраць Арсенія Елісеева, адміністратара канала Anonymous Russia, які ўваходзіць у сетку Killnet.

Арсеній Елісеееў. Фота: сацыяльныя сеткі

Хлопцу 18 гадоў, ён родам з Гомеля, вучыўся ў школе №52. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: ч. 1 і 2 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных), ч. 1 арт. 340 КК (заведама лжывае паведамленне аб небяспецы). Падрабязнасці справы праваабаронцам невядомыя. Яе будзе разглядаць Вольга Церахава, піша «Вясна».

Пра затрыманне Елісеева стала вядома 15 красавіка гэтага года, калі ў каналах, звязаных з сеткай прарасійскіх хакераў Killnet, з'явілася паведамленне пра затрыманне сілавікамі адміністратара канала Anonymous Russia па мянушцы Mr. Raty.

Арсеній утрымліваецца пад вартай у гомельскім СІЗА.

Каментары1

  • салідарнасць
    31.08.2023
    "ананімны рускі" з Гомеля -- увасабленне адзінай рускай культуры. Але ці варта, на заклік Нашай Нівы, падтрымліваць рускі мір?

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць