Усяго патроху1010

Злосцi на вас не хапае…

або Як перамагчы раздражняльнасць.

або Як перамагчы раздражняльнасць.

Вы часта павышаеце голас? У галаву б’е адрэналiн, а ваша кроў лiтаральна закiпае, калi хтосьцi робiць нешта не так? Павiнны вас засмуцiць — вы раздражняльныя.

Раздражняльнасць — схiльнасць да неадэкватных, празмерных рэакцый на звычайныя раздражняльнiкi асяроддзя. Праяўляецца звычайна ў незадавальненнi непрыемнымi для чалавека абставiнамi, учынкамi навакольных, часам — сваiм станам.

Дрэнна, калi раздражняльнасць становiцца навязлiвай звычкай, «другой натурай», калi чалавек пастаянна чагосьцi патрабуе ад усiх i ад усяго.

«Ну, а калi я такi ад нараджэння? Наўрад цi я змагу з сабой што‑небудзь зрабiць», — скажаце вы. Не, раздражняльнасць — рыса зусiм не прыроджаная, i залежыць яна напрамую ад вас i вашай волi. Дарэчы, раздражняльнасць часта сведчыць аб схаваных комплексах. Нярэдка з‑за няўжыўчывага характару чалавек пазбаўляецца i працы, i здароўя, бо воляй‑няволяй знаходзiцца ў пастаянным стрэсе i не здольны ўбачыць i ацанiць тое добрае, што ёсць вакол яго. Дык цi варта несцi такiя страты? Паспрабуйце змянiць сябе, скарыстаўшыся простымi правiламi.

Не заставайцеся сам‑насам са сваiмi непрыемнасцямi. Вернiкi iдуць у царкву, атрымлiваючы палёгку ад гутаркi са святаром. Калi гэта не ваш шлях, «паспавядайцеся» добразычлiваму, разважлiваму чалавеку, якому давяраеце. Вы атрымаеце шчырую спагаду ў вашых праблемах.

Вернiкi iдуць у царкву, атрымлiваючы палёгку ад гутаркi са святаром. Калi гэта не ваш шлях, «паспавядайцеся» добразычлiваму, разважлiваму чалавеку, якому давяраеце. Вы атрымаеце шчырую спагаду ў вашых праблемах.

Навучыцеся хоць бы на час забывацца на турботы. Якiмi б вялiкiмi нi былi вашы непрыемнасцi, навучыцеся пазбаўляцца ад гнятлiвых думак. Паспрабуйце пераключыцца на якiя‑небудзь хатнiя справы. Памятайце: вы не маеце права навязваць навакольным свой дрэнны настрой! Калi вы пастаянна гаворыце пра непрыемнасцi i ператвараеце любую праблему ў драму, навакольныя пачнуць вас пазбягаць.

Не ўпадайце ў гнеў. Часам вельмi цяжка не гневацца, але трэба прывучыць сябе трымаць паўзу. Яна дапаможа вам асэнсаваць сiтуацыю. Майце на ўвазе: успышка гневу не прынясе палёгкi, але можа абярнуцца новымi непрыемнасцямi. Лепш за ўсё «разрадзiцца» фiзiчнай працай або хуткай прагулкай на свежым паветры.

Часам вельмi цяжка не гневацца, але трэба прывучыць сябе трымаць паўзу. Яна дапаможа вам асэнсаваць сiтуацыю. Майце на ўвазе: успышка гневу не прынясе палёгкi, але можа абярнуцца новымi непрыемнасцямi. Лепш за ўсё «разрадзiцца» фiзiчнай працай або хуткай прагулкай на свежым паветры.

Часам трэба саступiць. Упарта настойваючы на сваiм, вы заганяеце сябе ў кут. Прыслухайцеся да вашага апанента i пастарайцеся крытычна ацанiць свой пункт гледжання. Разумныя саступкi не толькi карысныя, але i выклiкаюць павагу навакольных.

Упарта настойваючы на сваiм, вы заганяеце сябе ў кут. Прыслухайцеся да вашага апанента i пастарайцеся крытычна ацанiць свой пункт гледжання. Разумныя саступкi не толькi карысныя, але i выклiкаюць павагу навакольных.

Не стаўце сабе вельмi высокую планку. Не iмкнiцеся быць дасканалым. Некаторыя людзi жывуць у вечным страху, iх мучыць думка, што яны горшыя за iншых. Iмкненне адпавядаць найвышэйшым стандартам часта вядзе да паражэнняў. Трэба разумець, што таленты i магчымасцi ва ўсiх розныя. Нельга быць аднолькава паспяховым ва ўсiм. Пастарайцеся дасягнуць вышыняў у справе, якая ў вас атрымлiваецца найлепш i адпавядае вашым здольнасцям. Гэта падтрымае вашу самаацэнку i папярэдзiць развiццё комплексу непаўнацэннасцi.

Некаторыя людзi жывуць у вечным страху, iх мучыць думка, што яны горшыя за iншых. Iмкненне адпавядаць найвышэйшым стандартам часта вядзе да паражэнняў. Трэба разумець, што таленты i магчымасцi ва ўсiх розныя. Нельга быць аднолькава паспяховым ва ўсiм. Пастарайцеся дасягнуць вышыняў у справе, якая ў вас атрымлiваецца найлепш i адпавядае вашым здольнасцям. Гэта падтрымае вашу самаацэнку i папярэдзiць развiццё комплексу непаўнавартасцi.

Не прад’яўляйце празмерных патрабаванняў да навакольных. Той, хто шмат чаго чакае ад навакольных, адчувае пастаяннае раздражненне ад iх «бесталковасцi». Вы робiце вялiкую памылку, калi пастаянна крытыкуеце блiзкiх, сяброў, знаёмых. Дарослага чалавека перавыхаваць цяжка, ды i такое стаўленне больш падобнае на «падгонку» пад свае стандарты. Калi вы разумны чалавек, то павiнны ўсведамляць, што не з’яўляецеся «iсцiнай у апошняй iнстанцыi». Таму прымайце людзей такiмi, якiя яны ёсць.

Запомнiце: раздражняльнасць, гэтаксама, як i рэўнасць, толькi разбурае.

Каментары10

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць