Грамадства88

Арцемій Лебедзеў зрабіў тату на беларускай. Гэта не спадабалася мінскай стваральніцы стыкераў для АМАПу

Скандальна вядомы расійскі дызайнер Арцемій Лебедзеў пахваліўся ў інстаграме татуіроўкай, на якой можна разглядзець напісанае на беларускай мове слова. 

Тату-майстрыха Дар’я Салаўёва набіла Лебедзеву на руцэ такі малюнак: невялікі пакойчык, у якім ёсць акно са старой рамай і кветкай на падаконніку, стол з камп’ютарам, котка на крэсле, а таксама дыван, па краі якога напісана па-беларуску «татуіроўка».

Фота з інстаграму Арцемія Лебедзева

Але не трэба шукаць у гэтым тату нейкае палітычнае выказванне. Арцемій Лебедзеў яшчэ ў 2021 годзе паведаміў, што плануе рабіць тату, якія змяшчаюць слова «татуіроўка». Адно з першых тату з гэтай серыі было на японскай мове — зрабіла малюнак дызайнерка з Японіі Міа Хорыі. Тады дызайнер нават прапаноўваў падпісчыкам набіваць такія самыя тату і абяцаў за гэта рэкламу: «Хто хоча зрабіць парную татуху — вэлкам. Можна біць на левай руцэ, як у мяне, а можна на паўдупы, усе варыянты вітаюцца. Хто наб'е — дасылайце фотку, буду рэкламаваць».

Толькі за два мінулыя тыдні Лебедзеў зрабіў тры тату — акрамя беларускай мовы, на яго целе з’явіліся надпісы на кітайскай і французскай.

Скрыншоты з інстаграмаў Арцемія Лебедзева і Ганны Перарослай

Менавіта беларуская выклікала абурэнне ў некаторых падпісчыкаў:

«Эх, а ў РБ зараз нацыяналюгі забясплатна па акцыі ад адной змагарскай запраўкі татуіроўкі на беларускай б'юць, абы не па-расейску».

Што цікава: напісала гэты каментарый беларуская дызайнерка Ганна Перарослая (працуе пад псеўданімамі Ascha, Pink Shark) — менавіта яна стварыла стыкеры ў падтрымку рэпрэсій, АМАПу «silaomon» і абразамі беларускай сімволікі «zabatku».

Каментары8

  • Кукурузин
    18.12.2023
    К этой Анной Перерослой полностью полностью подходит старая поговорка:
    "С возрастом к людям приходит ум и мудрость. Порой возраст приходит сам по себе."
  • Абу
    18.12.2023
    Адмоўнарослая
  • даведка
    18.12.2023
    Это не Лебедев ей ответил, а совсем другой пользователь.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала13

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі23

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала13

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць