Грамадства

Фігуранта справы Аўтуховіча перавялі ў крытую турму

У гарадзенскай турме, дзе трымаюць вядомых палітыкаў, апынуўся фігурант справы Аўтуховіча Павал Разановіч, якога ў 2022 годзе асудзілі за «падрыхтоўку да тэрарызму».

Палітвязня Паўла Разановіча перавялі з калоніі № 17 у Шклове ў гарадзенскую турму № 1 у снежні мінулага года. Дасведчаная крыніца таксама паведаміла Свабодзе, што ўмовы ўтрымання Разановіча сталі больш жорсткімі, але скаргаў ад яго не атрымлівалі.

«Перавялі на турэмны рэжым. Але стаўленне ў новай вязніцы нармальнае, даходзяць лісты, ёсць спатканні. Ён не скардзіцца, настрою не траціць», — паведаміў суразмоўца.

Павал Разановіч мае юрыдычную адукацыю, да арышту ўвосень 2020 году ён працаваў у раённым аддзеле прымусовага выканання пакаранняў у Брэсце. Разановіча асудзілі на 19 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў падрыхтоўцы да акта тэрарызму.

На судзе абвінавачаны віны не прызнаваў і паведаміў, што супраць яго падчас следства ўжывалі фізічныя і псіхалагічныя катаванні. З папраўчай калоніі ў крытую турму Разановіча перавялі па пастанове суду як злоснага парушальніка рэжыму ўтрымання.

У справе Мікалая Аўтуховіча аб тэрарызме ўсяго фігуравала 12 чалавек, сярод іх пенсіянерка Ірына Мельхер з Брэста. Ірына адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі № 4. Пра сітуацыю ў Ірыны Мельхер расказала асуджаная, якая нядаўна вызвалілася з калоніі.

«Ёй 68 гадоў, таму на працу яе не водзяць. Сядзіць у корпусе; максімум, чым яе займаюць, — дзяжурствам па атрадзе. У яе праблемы з хрыбетнікам, увогуле са здароўем не ўсё добра, таму гэтым займаецца, неяк лечыцца. Настрой у яе нармальны, яна маладых падтрымлівае і пераконвае, калі што, дык не сварыцца. Кажа, што мы ўсе тут у палоне, таму трэба адпаведна сябе паводзіць», — расказала суразмоўца.

Вядома, што Ірына Мельхер з чатырох выстаўленых ёй абвінавачанняў прызнала віну толькі ў адным — ва ўдзеле ў карагодзе, які 13 верасня 2020 году правялі ў Брэсце дэманстранты на знак пратэсту супраць фальшавання прэзідэнцкіх выбараў. Суд пакараў жанчыну 17 гадамі зняволення.

Праваабаронцы прызналі Ірыну Мельхер, як і іншых фігурантаў справы Аўтуховіча, палітвязнямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны25

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Качыньскі: Украіна не ўступіць у ЕС, калі не зменіць свой курс98

Расійскі гросмайстар Уладзімір Крамнік атрымаў год дыскваліфікацыі — з-за абвінавачванняў у чыцінгу памерлага гросмайстара Нарадзіцкага

Беларуска расказала, як яе маці не пусцілі ў Мінску на аўтобус у Варшаву1

Мінскі паслядоўнік Ніколы Тэслы прыпаяў 10 батарэек да электрасамаката — і спаліў кватэру3

У аварыі пасажырскага аўтобуса ва Украіне дзевяць чалавек загінулі, восем пацярпелых

На BMW з нямецкімі нумарамі, расійскім і савецкім сцягамі і крыжамі: прыгоды расіяніна, які ехаў з Германіі праз Беларусь18

Белгарад амаль цалкам абясточаны пасля ракетнага ўдару4

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне28

У Санкт-Пецярбургу быў атакаваны нафтавы тэрмінал

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны25

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць