Эканоміка77

Дэпутаты зацвердзілі законапраект, які дабʼе прадпрымальнікаў. Іх хочуць зрабіць юрасобамі

Парламент прыняў папраўкі, паводле якіх індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перарэгістравацца ў юрыдычныя асобы да 31 снежня 2025 года. Рэгістрацыю ІП з 1 кастрычніка 2024 года фактычна спыняць.

Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла ў другім чытанні папраўкі ў заканадаўства па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.

Законапраект замацоўвае новыя падыходы да рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і вызначае новую структуру бізнесу, якая будзе складацца з дзвюх катэгорый:

— юрыдычныя асобы, у ліку якіх вылучаюцца малыя (з колькасцю працуючых да 100 чалавек), сярэднія (з колькасцю да 250 чалавек) і буйныя (з колькасцю звыш 250 чалавек) камерцыйныя арганізацыі;

— фізічныя асобы, якія будуць мець права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю ў якасці рамесніка, уладальніка аграэкасядзібы, індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама самастойна весці прафесійную дзейнасць. 

Абмяжоўваюцца віды дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі. Іх пералік будзе ўстанаўлівацца ўрадам зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці. Гэты спіс невядомы. 

Па відах дзейнасці, якія не ўвайшлі ў названы пералік:

— з 1 кастрычніка 2024 года ўводзіцца забарона на рэгістрацыю новых індывідуальных прадпрымальнікаў;

— устанаўліваецца абавязак пераходу дзейных на момант прыняцця законапраекта індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы (да 31 снежня 2025 года). 

Паводле прэс-службы, прадугледжваецца перагляд відаў дзейнасці, якія будуць даступныя для ажыццяўлення рамеснікам і самазанятым грамадзянам. Такія віды дзейнасці будуць вызначацца ўрадам. 

Гэты закон зараз павінен адобрыць Савет Рэспублікі, затым ён будзе перададзены на подпіс Лукашэнку.

Каментары7

  • Гуринович
    21.03.2024
    )))), когда ввлоры президента? В 2025. Сейчас александр "гневно" снимет этот проект и все ИП запляскаюць в далони.
  • Нацдэм
    21.03.2024
    Якія прадпрымальнікі ў бальшавіцкім канцлагеры?
  • Калматы Вожык
    21.03.2024
    Неяк заехалі ў вёску Шо, а там аднайменнае возера Шо, самае вялікае возера Глыбоцкага раёна. Знаёмы з вёскі кажа, дзякуй Богу, што Саюз разваліўся! Што надумала начальства!!! Спусціць ваду з возера Шо і гэтае месца засадзіць капустай! І ўжо праект быў! Каб спусціць ваду -- трэба было выкапаць канаву даўжынёй 20 км і ў раене вёскі Бабруйшчына спусціць у рэчку Шоша. І зрабілі б! Максімальная глыбіня возера 3 метры. Ды вось не ўдалося зрабіць Глыбоччыну сухапутнай, Саюз разваліўся!

    Я пра што пішу? 
    Ёсць кішэнны парлямант -- і ёсць праблемы! Няма кішэннага парляманта -- няма праблемаў! 

    Быў Саюз -- былі праблемы! Павярнуць, напрыклад паўночныя рэкі на Поўдзень! Асушыць возера, і засадзіць капустай! І нехта атрымаў бы за гэта "героя" сацпрацы!

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў14

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія з грукатам выбіла ЗША з чэмпіянату свету9

Англійскі паўабаронца на мундыялі ўмудрыўся атрымаць жоўтую картку і сур'ёзную траўму, нават не выйшаўшы на поле1

Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты5

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень33

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў14

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць