Свет22

Капітан Бундэсвера добраахвотна шпіёніў на Расію, «каб загадзя атрымаць ад яе папярэджанне аб нанясенні ядзернага ўдару»

Менавіта такая матывацыя нямецкага афіцэра прагучала ў ягоных паказаннях на судзе, па выніках якога мужчыне пагражае вельмі сур'ёзны тэрмін за шпіянаж на карысць Расійскай Федэрацыі.

54-гадовы капітан Бундэсвера на судзе (з замазаным тварам). Фота: Oliver Berg / dpa

54-гадовы капітан Бундэсвера (Узброеных сілаў Германіі), які адказваў за сістэмы радыёэлектроннай барацьбы Германіі, прызнаўся ў судзе, што добраахвотна шпіёніў на карысць Расіі і перадаваў ёй адчувальную вайсковую інфармацыю, піша нямецкае выданне Der Spiegel.

Па словах афіцэра, «страх перад ядзернай вайной і прагляд тыктоку партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (чальцом якой капітан афіцыйна стаў у 2023 годзе) заахвоцілі яго звярнуцца ў расійскае консульства і шукаць кантакты з расійскімі спецслужбамі.

Мужчына, паводле яго слоў, «спадзяваўся, што ў выпадку пачатку ядзернай вайны Расія загадзя папярэдзіць яго пра месцы нанясення расійскіх ядзерных удараў па Германіі, што дазволіць яму разам з сям'ёй паспець схавацца ў бяспечным месцы», перадае Der Spiegel.

Афіцэр адзначыў, што вельмі шкадуе пра тое, што здарылася, і лічыць свае дзеянні памылковымі, «бо ягоны псіхічны стан быў вельмі дрэнным».

Мужчыну за шпіянаж на карысць Расіі пагражае вельмі сур'ёзны тэрмін, дадае выданне.

Нагадаем, што ў Германіі цяпер таксама судзяць двух змоўцаў, якія хацелі зладзіць у краіне дзяржпераварот з намерам «адрадзіць Германскую імперыю ўзору 1871 года».

Каментары2

  • Лол
    30.04.2024
    Омг. Почему он думал что русским будет дело до его жизни?
  • Проста жыхар
    30.04.2024
    Казачны доўбень

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі7

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі7

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць