Грамадства2323

Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Арменіі

Пра сустрэчу ў Вільні Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам паведаміла яе прэс-служба. 

Святлана Ціханоўская і Арарат Мірзаян. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Паведамляецца, што падчас дыялогу бакі абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі, Арменіі і рэгіёне, а таксама супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі.

Асобна Ціханоўская і Мірзаян пагаварылі пра становішча беларусаў і беларусак у Арменіі, а менавіта — пра нявыдачу беларускіх грамадзян па запытах рэжыму.

Напрыканцы сустрэчы беларуская лідарка выказала спадзяванне на працяг шчыльнага супрацоўніцтва паміж Арменіяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. 

Каментары23

  • Вася
    20.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    20.06.2024
    Вельмі важная сустрэча, бо Арменія - першая (і адзіная дэмакратычная) краіна СНД, якая хай і асцярожна, але пачала кантакты з беларускімі дэмакратычнымі сіламі на афіцыйным узроўні. Асабліва гэта важна з улікам непрадказальнасці развіцця сітуацыі ў Сакартвэла.
  • стаптаныя боты франака
    20.06.2024
    а хто свеце новы абутак падарыў? і гадзіннік

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка4

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран на пахаванне аяталы Хаменеі4

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы, якая згубіла дакументы на Мальце, расказала, як змагла вярнуцца дадому7

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася8

Дзеці да двух гадоў увогуле не павінны сядзець перад экранам — вынікі новага даследавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць