Грамадства

Зачыніць вокны, не курыць, не есці тлустае. Мінскі цэнтр гігіены расказаў, што рабіць, калі на вуліцы смог

Мінчукі зноў паведамляюць, што ў горадзе пахне гарам. МНС звязвае гэта з пажарамі на поўдні краіны. А Мінскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэкамендуе не адчыняць вокны.

Фота: Tochka.by

Гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі распавёў, што трэба рабіць пры неспрыяльных для рассейвання забруджвальных рэчываў метэаўмовах.

Для прадухілення абвастрэння сардэчна-сасудзістых, лёгачных і іншых хранічных захворванняў, варта займацца прафілактыкай:

  • Па магчымасці пазбягаць працяглага знаходжання на паветры, трымаць вокны зачыненымі.
  • Пастарацца не перанапружвацца фізічна. Любая дадатковая фізічная нагрузка прымусіць вас дыхаць часцей і глыбей.
  • Па меры магчымасці выкарыстоўваць у побыце і на працоўных месцах сістэмы кандыцыянавання і ачысткі паветра.
  • Праводзіць вільготную ўборку ў жылых памяшканнях і на працоўных месцах; карысна таксама паставіць у жылых і працоўных памяшканнях ёмістасці з вадой, каб павысіць вільготнасць паветра.
  • Максімальна абмежаваць, а лепш выключыць курэнне, пазбягаць ужывання алкагольных напояў, так як гэта правакуе развіццё вострых і хранічных захворванняў сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм.
  • Павялічыць спажыванне вадкасці для дарослых.
  • Выключыць з харчавання тлустую ежу. Ужываць лёгказасваяльную, багатую вітамінамі і мінеральнымі рэчывамі ежу, аддаваць перавагу гародніне і садавіне.
  • Уладальнікам аўтатранспартных сродкаў, пры перамяшчэнні па горадзе ў перыяд неспрыяльных метэаўмоў для рассейвання забруджвальных рэчываў, па магчымасці адмовіцца ад кіравання і скарыстацца грамадскім транспартам.
  • Грамадзянам не спальваць лістоту і смецце на тэрыторыях прыватных домаўладанняў і не праводзіць работы, якія могуць прывесці да павышанага ўтварэння пылу.
  • Людзям, якія пакутуюць на лёгачныя, сардэчныя, алергічныя захворванні, неабходна мець пры сабе лекавыя прэпараты, рэкамендаваныя дактарам.
  • У выпадку ўзнікнення сімптомаў вострага захворвання або нядужання (з'яўленні прыкмет дыхавіцы, кашлю і гэтак далей) неабходна звярнуцца да доктара.

У Мінску сёння неба зноў зацягнула смугой, а ў паветры адчуваецца пах гару. У МНС паведамляюць, што ў горадзе ўсё ў парадку, а пах і дым могуць быць звязаныя з пажаранебяспечнымі ўмовамі надвор'я ў лясах і на балотах краіны.

Каментары

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць