Грамадства1717

Беларуска матэматычна даказала, што купляць бульбу больш выгадна, чым вырошчваць. У каментарах гарачыя спрэчкі

Крысціна вельмі моцна не хацела ў чарговы раз ехаць капаць бульбу ў вёску да бацькоў мужа, а галаслоўныя запэўніванні ў духу «выгадней купіць на рынку» не дапамагалі. Прыйшлося звярнуцца да скрупулёзнай матэматыкі. Дзяўчына ўзялася за падлікі, заключыўшы заклад на 100 рублёў са свякрухай.

Дакладнымі разлікамі беларуска падзялілася ў тыктоку, заўважыў Onliner.

 Вось што і на якія сумы трэба для пасадкі поля на 13 сотак:

  • гной за 70 рублёў, які прыязджае растрэсці муж Крысціны, марнуючы на ​​паліва 46,8 рубля;
  • узворванне поля трактарам па тарыфе 4 рублі за сотку, гэта значыць усяго выходзіць 52 рублі;
  • нарэзка радоў — 50 рублёў;
  • сама пасадка 13 мяшкоў бульбы сажалкай абыходзіцца ў тыя ж 52 рублі (расцэнкі як у трактара). Саджаць прыязджаюць Крысціна з мужам (плюс 46,8 рубля за бензін) і брат мужа, у якога выдаткі на паліва больш (выходзіць 78 рублёў);
  • летам трэба тройчы абганяць бульбу, адзін раз пратручваць траву і два-тры разы труціць жукоў. Абгонка — 3 рублі за сотку (для гэтага неабходны прыезд мужа). Разам: 117 рублёў. Выдаткі на хімію ад паразітаў — 20 рублёў, і зноў жа сюды ўключаем бензін для аўто;
  • капаць бульбу прыязджаюць дзве сям'і (124,8 рубля — агульныя выдаткі на паліва). Разагнаць капалкай поле — 52 рублі.

Падбіўшы ўсе выдаткі, Крысціна вывела суму ў 808,2 рублі.

Што атрымлівае сям'я за гэты кошт? 45 мяшкоў бульбы, з іх прыдатнай да ўжывання ў ежу набярэцца толькі 22 мяшкі: занадта дробная пойдзе на корм курам, сярэдняя — на насенне. Крысціне ж з мужам дастанецца толькі 7 мяшкоў.

Дзяўчына ведае, дзе шукаць адборную бульбу гатунку «Скарб» па 1 рублю за кілаграм, ды і ў вёсцы суседзі аддадуць колькі заўгодна па такім жа кошце.

Выходзіць на 808 рублёў можна, адпаведна, купіць 808 кіло клубняў — у мяшках атрымліваецца 23 штукі па 35 кілаграм. Гэта значыць на цэлы адзін мяшок больш, чым удалося вырасціць сваімі намаганнямі, але па тым жа кошце.

У каментарах чакана счапіліся дзве крайнасці.

Палова карыстальнікаў Крысціну падтрымала, маўляў, нарэшце хтосьці ўзяў і змог даказаць бацькам, што бульбачка з лецішча не бясплатная.

Некаторыя дзяўчаты прапанавалі дадаць у затраты нават аднаўленне сапсаванага на агародзе манікюру.

Другая частка апелюе да векавых традыцый, чыстага паветра і таго, што час, праведзены з роднымі за карыснай справай, потым ні за якія рублі не купіш.

Зразумела, знайшліся і дзіркі ў падліках, і выпады пра нізкую ўраджайнасць поля ў свякрухі Крысціны («з 13 сотак павінна атрымацца мінімум 100 мяшкоў»).

А «эканамісты» панура заявілі, што калі ўсе пабягуць купляць бульбу, то кошт на яе ўзляціць да нябёсаў.

Каментары17

  • Беларус
    22.10.2024
    Kotya, рацыя! Гэта жанчына з артыкула падлічыла выключна свае выдаткі (даехаць з мужам у вёску з горада, за ўсё там заплаціць і гд). Для тых, хто жыве ў вёскі, выдаткі будуць у два разы ніжэй, а некаторых выдаткаў увогуле не будзе.
  • Мушчына 30 лет
    22.10.2024
    Не, не то чтобы это супер рентабельное мероприятие, но она топливо посчитала, т.е. если бы не бульба, то они к родителям мужа вообще бы не ездили?
    Пусть тогда посчитает сколько еды еще они там съели и сколько водки свекр с мужем выпили
  • Янка
    22.10.2024
    Чалый яшчэ ў часы ЭнП тлумачыў, што менавіта станоўчым эканамічным вынікам бізнэс адрозніваецца ад хоббі. У разліку не ўлічана галоўнае - рынкавы кошт працоўнай сілы (сабе і сваякоў), якая ў прыхільнакаў сельгасвытворчасці на лецішчы працуе альбо бесплатна, альбо за ежу. Дарэчы, менавіта заніжаны кошт працоўнай сілы з'яўляецца адзіным з галоўных чыннікаў захавання неэфектыўнай лукашэнкаўскай эканамічнай мадэлі - вы стрымліваеце эканамічную міграцыю і робіце выгляд, што плаціце - тады мы будзем рабіць выгляд, што працуем. І калі разрыв у аплаце аднолькавай працы з суседнімі странамі дасягнуў крытычнага памеру (у разы)- гэта мадэль пачала храшчаць на вачах.

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»9

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца2

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец4

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера21

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»9

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць