Грамадства11

Палац апошняга караля Рэчы Паспалітай у Гродне прадалі з трэцяй спробы

Будынак былой каралеўскай сядзібы Панямунь набылі з аўкцыёну 16 студзеня 2025 года. Пакупніка часткі былой загараднай рэзідэнцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага шукалі цягам двух гадоў, а кошт за гэты час упаў у 10 разоў, піша Hrodna.life.

Усадьба Понемунь в Гродно. Фото: Hrodna.life
Сядзіба Панямунь у Гродне. Фота: Hrodna.life

Хто і за колькі ў выніку купіў будынак — невядома. У ліпені 2024 года за памяшканне былога палаца прасілі мінімум 351 тыс. руб., у студзені 2025 — 35,1 тыс. руб.

На аўкцыён выстаўлялі нежылую каменную частку будынка плошчай 271, 2 кв. м. Сам будынак прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю — пакупнік зможа размясціць там культурна-асветніцкую ўстанову.

У 2025 годзе непадалёк ад палаца збіраюцца пачаць будаўніцтва новага жылога мікрараёна. Ён з’явіцца паміж вуліцай Белуша і Румлёўскім праспектам. Раней на гэтых 22 гектарах планавалі пабудаваць жыллё на 2 тысячы кватэр у высотках, уладкаваць зялёныя зоны і паркоўкі. Будаўніцтва новага мікрараёна ў Панямуні павінна забяспечыць жыллём 5000 чалавек.

Каментары1

  • Барадзед
    20.01.2025
    Не Версаль прямо скажем.

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць