Грамадства55

На Гарадзейскім камбінаце вырабілі кубік рафінаду вагой 135 кг

На Гарадзейскім цукровым камбінаце паставілі рэкорд па велічыні зробленага кубіка рафінаду. Пра гэта расказаў галоўны тэхнолаг ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Юрый Хмелінка. Атрыманы прадукт заважыў на 135 кілаграмаў.

Кубік цукру-рафінаду рэкорднай вагі, які вырабілі на Гарадзейскім цукровым камбінаце. Люты 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Sputnik Беларусь»

Як растлумачыў Хмелінка, да гэтага прадпрыемству ўдалося вырабіць і самы маленькі кубік цукру вагой каля трох грамаў.

«Прыйшла ідэя зрабіць адзін вялікі кубік адразу. Вядома, мы хацелі зрабіць куб метр на метр… Але потым падумалі, што гэта трошкі праблематычна. Гэта ўсё ўручную прыйдзецца рабіць. Яго трэба яшчэ і замачыць, і высушыць у пэўным тэмпературным рэжыме», — расказаў галоўны тэхнолаг.

Ён растлумачыў, што трэба дакладна вытрымаць тэмпературны рэжым пры сушцы. Куб цукру не павінен разваліцца. Неабходна таксама захаваць яго грані і колер. Таму ў выніку было вырашана зрабіць куб у два разы меншы.

Для гэтага заказалі спецыяльную форму. Куб з яе дапамогай рабілі два чалавекі — начальнік вытворчасці і галоўны тэхнолаг.

Цукар засыпалі ў форму яшчэ гарачым. Яго ўвільгатнялі і ўкладалі пласт за пластом. Затым сушылі каля двух тыдняў, і аказалася, што ўся вада пайшла на дно формы.

«У выніку мы гэты цукар потым перавярнулі, яшчэ дасушвалі тыдзень… Потым былі яшчэ, так бы мовіць, «тынкавыя» працы і «малярныя». Гэта значыць, мы зачышчалі яго, шліфавалі акуратненька», — дадаў прадстаўнік камбіната.

У якасці «тынкоўкі» выкарыстоўвалі цукровыя сіроп і пудру. Гэта значыць, што вялікі куб зроблены цалкам з натуральнай сыравіны і прыдатны для ўжывання ў ежу. Але пакуль што яго вырашылі паставіць на бачным месцы на ўваходзе на прадпрыемства. 

Каментары5

  • Ёсік
    13.02.2025
    І па традыцыі аддадуць вайскоўцам?
  • пісаюча умка
    13.02.2025
    даведка, можа падораць таму, каб *опа канчаткова зліплася
  • $$$
    13.02.2025
    Что то подобное делали в 20-30 х годах прошлого века и посвящая великому вождю. История идёт по спирали,

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам13

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Чым займаецца Аліна Харысава пасля гучнага скандалу з КДБ і якія высновы зрабіла са сваёй прыкрай гісторыі?41

Дэмарш перад матчам ЛЧ: некаторыя гульцы румынскага клуба адмовіліся падаваць руку футбалістам «МЛ Віцебск»10

Збеглы папугай тыдзень вандраваў пад Мінскам, сілкаваўся часнаком, але вярнуўся1

Сусветны крызіс фертыльнасці: 54 мільёны жанчын не могуць зацяжараць10

Застаўся толькі месяц, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Жлобіне — аварыя, горад часткова застаўся без вады2

Чарговая атака БПЛА на Расію — гараць дзве нафтабазы, у Таганрогскім заліве пашкоджаны танкеры

ЗША пачалі новую хвалю ўдараў па Іране пасля заяў Трампа пра завяршэнне перамір’я2

Як выглядаюць капсулы для выжывання падчас войнаў і стыхійных бедстваў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам13

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць