Свет2929

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю

Новы варыянт пагаднення з ЗША аб рэдказямельных карысных выкапнях нашмат больш цяжэйшы для Украіны, чым папярэдняя рэдакцыя. У Вашынгтоне хочуць мець пад сваім кантролем 100% выкапняў. Пра гэта пішуць CNN і ўкраінскае выданне NV, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Pool via AP

Адзначаецца, што ЗША хочуць атрымаць ад Украіны «больш, чым яна сама выдаткавала на ўласную абарону». Таму такое пагадненне непрымальнае для прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

NV піша, што новая версія пагаднення прапануе замацаваць за ЗША 100% уласнасці будучага фонду і размеркаваць унёскі бакоў у фондзе ў суадносінах 2 да 1, дзе ўкраінскі бок уносіць 2/3 будучымі паступленнямі ад здабычы, а амерыканскі бок — траціну, якую ўжо перадала ў выглядзе зброі.

Паводле даных выдання, памер фонду амерыканскі бок прапануе вызначыць на ўзроўні 500 мільярдаў даляраў, а сама здзелка павінна ахопліваць не толькі мінеральныя выкапні, але і газ ды нафту. Пытанне гарантый бяспекі выносіцца за межы такіх дамоўленасцяў.

Паводле крыніцы CNN, украінцы ўсё яшчэ спрабуюць дамагчыся зменаў у пагадненні, паколькі ў цяперашнім выглядзе яно «не прадугледжвае ніякіх абавязацельстваў з боку ЗША, у той час як Украіна павінна аддаць усё».

Напярэдадні выданне Axios, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, паведамляла, што Вашынгтон прадставіў «палепшаную» версію пагаднення. Паводле інфармацыі журналістаў, ЗША і Украіна вялі перамовы ўсю ноч на пятніцу 21 лютага.

Каментары29

  • Не галасі!
    23.02.2025
    Дык Трамп не мае апраўданняў за ўвесь зроблены ім гармідар.
    А нешта пара ўжо і прад'явіць, акрамя чарговага перайменавання гары.
    Мексіка адбіла мыты назад і яшчэ ткнула носам Трампа за нелегальны збыт зброі мексіканскай злачыннасці.
    Камуністы Кітая таксама адмянілі назад ягоныя мыты.
    Арабы з парога не сталі слухаць балабола наконт нафты.
    Знутры гэтую зграю ўжо калупаюць пракуроры.
    Планаў па выкананні абяцанняў, як вынікае, няма аніводнага, адна балбатня.
    І таму ўрваць з раненай Украіны іх апошняя надзея.
  • alex
    23.02.2025
    вчера у рыжего дегенерата "долг Украины" был под сто млрд
    а сегодня уже 350млрд.циферки штормят так что п...ц

    этот кретин тупо публично п*здит так что даже луке с путлером вместе взятым не снилось.

    адекватная реакция на этот трэш в америке вроде и есть.но...и нельзя отрицать что значительной части "народца" жрать откровенное рыжее дерьмо очень даже по душе.
  • Робот
    23.02.2025
    Предложение о передаче ископемых содержалось в плане победы Зеленского с которым он ездил в ЕС и США. Никто ему руки не выкручивал и не требовал передать украинские недра. Он сам предложил сделку в обмен на обеспечение безопасности.

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў8

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ6

У Польшчы рассакрэцілі даныя пра аб'ём вайсковай дапамогі Украіне73

На ўзбярэжжы Аўстраліі знайшлі загадкавыя шары. Імі займаюцца спецыялісты па космасе2

Расійскі турыст з бычком атрымаў 15 сутак. Ён застанецца на Акрэсціна36

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў8

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць