Свет55

Салаўёву давялося запісаць пакаяльнае відэа, бо ў Чачні не зразумелі яго словы пра «Ахмат»

Канфлікт паміж прапагандыстам Уладзімірам Салаўёвым і ўладамі Чачні завяршыўся запісанымі на відэа тлумачэннямі тэлевядоўцы, піша «Агентство».

Канфлікт пачаўся здалёк — да яго прывялі словы Салаўёва пра блогера і экс-дарадцу курскага губернатара Рамана Алёхіна, які ўступіў у «Ахмат», адслужыў там 23 дні, але сцвярджаў, што адыграў важную ролю ў трубаправоднай аперацыі расійскага войска па заходзе ў тыл УСУ ў Курскай вобласці.

Алехін пачаў служыць у «Ахмаце», па яго ўласных словах, у канцы лютага. 8 сакавіка расійскія вайскоўцы, у тым ліку байцы «Ахмата», правялі аперацыю па заходзе ў тыл УСУ па газавай трубе. Алёхін, па яго ўласных словах, удзельнічаў у гэтай аперацыі. 17 сакавіка прарасійскі блогер з амерыканскім грамадзянствам Патрык Ланкастэр апублікаваў інтэрв'ю з Алёхіным, дзе той распавядае пра аперацыю.

«Я арганізоўваў уваход [у трубу], арганізоўваў забеспячэнне ўсёй аперацыі і, адпаведна, падмяняў камандзіра, калі ён адпачываў», — распавёў экс-дарадца Курскага губернатара ў відэа.

Гэтае інтэрв'ю выклікала абурэнне Салаўёва, і 19 сакавіка ён раскрытыкаваў Алёхіна ў адной са сваіх перадач за інтэрв'ю і вядзенне тэлеграм-канала з фронту:

«Ён хто, вашу маць? Хто гэты жулік? … Як можа легендарнае падраздзяленне «Ахмат» у сваіх шэрагах трымаць гэта?»

Ужо 20 сакавіка міністр Чачні па знешніх сувязях Ахмед Дудаеў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале два відэа.

На першым сам Дудаеў кажа, што «нядобразычліўцы» спрабуюць парушыць «сяброўскія адносіны чачэнскіх уладаў і Салаўёва, таму што той у эфіры вымавіў «вашу маць». «Для таго, каб засцерагчы нашы з вамі паважлівыя, сяброўскія адносіны ад замахаў гэтых сатаністаў, я б хацеў папрасіць вас растлумачыць, ці мелі дадзеныя словы якое-небудзь дачыненне да прадстаўнікоў Чачэнскай рэспублікі або спецназа «Ахмат», — спытаў на відэа чачэнскі міністр.

Другое відэа — амаль дзве хвіліны тлумачэнняў ад Салаўёва. У роліку прапагандыст тлумачыць, што Алёхін — «няварты чалавек», які «кідае цень на абсалютна бездакорную рэпутацыю» падраздзялення. «Тваю маць» можа адносіцца толькі да тых шайтанаў, якія спрабуюць зганьбаваць легендарнае падраздзяленне», — кажа Салаўёў.

Праз тры дні пасля крытыкі Салаўёва Алёхін паведаміў, што спыніў службу. «Кожны павінен займацца сваёй справай … Мінабароны проста выправілі памылку, якую я дапусціў, падпісаўшы кантракт», — напісаў ён. Паводле ўласных падлікаў, ён адслужыў 23 дні.

Таксама, як паведаміў сам Алёхін, ён стаў поўным кавалерам ордэна «Спецназ-Ахмат» і атрымаў залатую зорку ордэна за ўдзел у аперацыі «Труба».

Каментары5

  • белая косць маскоўскай эмпэрыі
    24.03.2025
    чэчэнцы гэта белая косць маскоўскай эмпэрыі , маскавіты ў іх ў служках , і прабачаюцца , нічога новага а вы расеякоўныя пра балі і французскія булкі марыце ?
  • Рамзанка Дыраў шайтан
    24.03.2025
    А Салаўёў - чорт, на гэтай глебе нячысьцікі і пасябравалі.
  • Трупопровод
    24.03.2025
    Нужно быть скромным.

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць