Грамадства2424

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы

На кіраўніка адной з найбуйнейшых кампаній па перавозках завялі новую крымінальную справу.

Ягор Волкаў

Ягор Волкаў. Фота: Укантакце

Ягор Волкаў — 55-гадовы бізнэсовец з Мінска. Ён кіруе буйной кампаніяй, якая займаецца грузаперавозкамі. На АНТ яе называюць самай буйной у краіне.

Праваабаронцам было вядома, што яго асудзілі на тры гады за фота з пратэстаў і невялікі данат. Таксама вядома, што яго змусілі перавесці грошы на рахункі дзяржаўных медыцынскіх установаў.

З фільма АНТ вынікае, што супраць Волкава завялі новую справу. Цяпер яго вінавацяць у данатах памерам 11 тысяч даляраў у крыптавалюце на рахункі Палка Каліноўскага, а таксама ў тым, што ён нібыта абыходзіў падаткі. Артыкулы, па якіх яго абвінавачваюць, невядомыя.

Васіль Арэшка

Васіль Арэшка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Васіль Арэшка, пра якога мы пісалі раней, перавёў зусім невялікую суму Палку Каліноўскаму і некаторым іншым арганізацыям, якія не называюцца. Мяркуючы па скрыншотах з фільма, рабіў ён гэта ў тым ліку праз Patreon. Мы пісалі грунтоўны артыкул пра тое, як абараніць свой акаўнт там — прачытаць яго можна тут.

Аляксей Пераверзеў

Аляксею Пераверзеву 26 гадоў. Ён мінчук. Па звестках з відэа АНТ, нядаўна адслужыў у арміі.

Пераверзева вінавацяць у тым, што ён перавёў 50 даляраў на Полк Каліноўскага. У відэа ён кажа, што падтрымаў нейкі гуманітарны збор.

Ігар Гальцоў

Ігар Гальцоў. Фота з ягонага Linkedin

40-гадовы праграміст з Магілёва. У 2013-м годзе скончыў Беларуска-расійскі ўніверсітэт, адвучыўся на інжынера. Спецыялізуецца на працы з платформай Magento, якая выкарыстоўваецца для стварэння інтэрнэт-крам і арганізацыі анлайн-гандлю. У яго ёсць маленькая дачка і жонка.

Ігар Гальцоў перавёў на ютуб-канал «Люстэрка» каля 50 даляраў праз «Патрэон». Адбылося гэта ў 2023 годзе.

Дзмітрый Хамянкоў

Дзмітрый Хамянкоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Дзмітрый Хамянкоў — 39-гадовы гамяльчук. Ён праграміст. Месцам апошняй працы Хамянкова ў Linkedin пазначаная Expert Software Development. Ён не захацеў рэлакавацца ў 2022 годзе.

Па звестках з фільма АНТ, Хамянкова абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Ён рабіў пераводы ў крыптавалюце. Паведамляецца, што яго затрымалі напрыканцы 2024 года, пакуль хлопец за кратамі, у яго памерла бабуля.

Наталля Левая

Наталля Левая. Фота з яе старонкі Укантакце (архіўная копія)

У фільме распавялі новыя падрабязнасці справы Наталлі Левай. Яе выклікалі ў КДБ за чатыры данаты. Але выявілася, што яна рабіла яшчэ 13 данатаў на агульную суму 3800 рублёў «на рахункі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацыяў».

Наталля выдаліла свой кашалёк. Але, відаць, не зусім — сілавікі кажуць, што яна «зашыфравала файл з паролем ад кашалька з дапамогай фаташопа». А супрацоўнікі КДК быццам бы адшукалі крыптакашалёк і атрымалі да яго доступ. Але выглядае так, што сілавікі загадзя ведалі пра тое, што кашалёк належыць ёй.

У артыкуле пра крыптавалюты мы раілі выдаляць кашалькі бясследна (са стратай доступу) і чысціць сляды выкарыстання біржаў, а таксама не свяціць вашы кашалькі публічна. Гэта адзінае, што можа выратаваць ад узнаўлення кашалька — калі вы не маеце да яго доступ, то ніхто не мае.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • Рэната
    05.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Абу
    05.04.2025
    Данацілі і будзем данаціць, лукашысцкія вылюдкі. Гэта не вашыя ўбогія паборы бюджэтнткаў з-пад бізуна.
  • Лямант
    05.04.2025
    Лучший способ избежать проблем - не переводить деньги этим проходимцам.

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць