Свет33

Яшчэ адна тэрыторыя стане даступнай праз шэнгенскую візу

Іспанія і Вялікабрытанія дамовіліся аб адмене памежнага кантролю на мяжы паміж Гібралтарам і Іспаніяй, піша 34travel.me.

Малпа на фоне Гібралтарскай скалы. Фота: Wikimedia Commons

Цяпер пры ўездзе ў Гібралтар праз порт і аэрапорт будуць дзейнічаць правілы Шэнгенскай зоны: пашпартны кантроль будзе падвойны — з аднаго боку іспанскі, з другога — брытанскі. Яго будуць праводзіць сумесна памежнікі абедзвюх краін.

Гэта азначае, што па зямлі ў Гібралтар цяпер можна будзе трапіць па шэнгенскай візе або на бязвізавых умовах для грамадзян тых краін, каму дазволены ўезд у Шэнгенскую зону. Асобная віза для Гібралтара больш не патрэбная, што спрашчае ўезд, у тым ліку для беларусаў, якім раней патрабавалася асобная віза незалежна ад наяўнасці шэнгенскай.

Для грамадзян Вялікабрытаніі, якія не жывуць у Гібралтары, будуць дзейнічаць звычайныя шэнгенскія правілы — да 90 дзён знаходжання на працягу 180 дзён. За іх парушэнне Іспанія можа адмовіць ва ўездзе.

Гібралтар застаецца пад суверэнітэтам Вялікабрытаніі, але фактычна інтэгруецца ў Шэнген. Гэта пагадненне стала апошнім вялікім крокам па вырашэнні пытанняў пасля Brexit і было названа «гістарычнай падзеяй».

Акрамя таго, у пагадненне ўключаныя пытанні падаткаў і гандлю, асабліва згодна з патрабаваннямі ЕС адносна кантрабанды тавараў, такіх як тытунь.

Дамова яшчэ павінна прайсці афіцыйнае юрыдычнае афармленне і ратыфікацыю.

Каментары3

  • путёвка в Рай
    17.06.2025
    "Цяпер пры ўездзе ў Гібралтар праз порт і аэрапорт будуць дзейнічаць правілы Шэнгенскай зоны: пашпартны кантроль будзе падвойны — з аднаго боку іспанскі, з другога — брытанскі. Яго будуць праводзіць сумесна памежнікі абедзвюх краін."

    "инженеры" и "врачи" из Африки, Азии И Кавказа непременно этим воспользуются чтобы попасть в "РАЙ" - Великобританию. И это надо понять.
  • Ушачанка
    17.06.2025
    Хоць нейкія добрыя для нас навіны
  • Мясцовы
    18.06.2025
    путёвка в Рай, не сочиняй лухту,никто убежища им не даст потому что Испания безопасная страна

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў5

Колькі каштуе зрабіць ДНК-тэст на бацькоўства?8

У Польшчы расіяніну, які выдаваў сябе за апазіцыянера, далі сем гадоў калоніі за працу на ФСБ. Яго жонка таксама атрымала тэрмін10

У ЕС зацвердзілі новыя правы авіяпасажыраў. Шмат чаго вы даўно чакалі3

Сакрэтны план НАТА супраць Пуціна: як Захад рыхтуецца да абароны ад Расіі8

Боль фанатаў каманды Парагвая не сціхае — яны спалілі пудзіла Мбапэ4

Алёна Ланская пахвалілася, што даўно адмовілася ад мяса, бо любіць жывёл. Спявачцы прыпомнілі яе шубу4

Памерла легенда поп-рок-музыкі Боні Тайлер9

У Жлобіне аднавілі падачу вады пасля аварыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць