Музыка66

Ганна Шаркунова прэзентавала элегійную песню пра Мінск ВІДЭА

«Песня, якую я пакуль не ведаю, як назваць. Няхай пакуль будзе «Бэз», — напісала Ганна ў сваім інстаграме.

«Так здарылася, што за апошнія два месяцы я сустрэла столькі дарагіх мне людзей, якіх не бачыла вельмі даўно. І гэта былі такія цёплыя сустрэчы. І вось так раптоўна на мяне звалілася гэтая песня, уварвалася ў галаву і не адпускае.

Тры гады, пяць гадоў — колькі яшчэ трэба гэтых гадоў, каб мы зноў змаглі сустрэцца, убачыць і абняць родных? І больш ужо не разлучацца.

Мой бэз, як і раней, цвіце — няхай і для іншых. І робіць гэта штогод і без майго дазволу. І маім сябрам таксама не патрэбна запрашэнне, каб пастукацца ў мае дзверы — яны заўсёды адчыненыя для вас!» — напісала спявачка.

У песні Ганна ідзе па Рызе і фатаграфуе горад, але бачыць Мінск. Кліп перабіваецца славутасцямі беларускай сталіцы.

У 2020 годзе Ганна Шаркунова падтрымала пратэсты і напісала «Песню шчаслівых людзей». Пазней артыстка з’ехала ва Украіну, разлічваючы, што зможа вярнуцца на радзіму праз некалькі тыдняў, калі ў роднай краіне ўсё наладзіцца.

Пасля пачатку вайны Ганна эвакуявалася з Украіны разам з маленькім сынам.

Каментары6

  • 2025
    26.06.2025
    Гуляе такая беларуская ў сталіцы Латвіі - Рызе - і спявае на расейскай пра свой Минск.

    А пазней пытанні чаму беларусы не жывуць як латышы, літоўцы ці палякі.
  • Ёсік
    26.06.2025
    Не бэз, а сірэнь, а то я ўжо падумаў, што пісаць пачала па-беларуску.
  • Ў
    26.06.2025
    Ёсік, НН так любіць падманваць і беларусізаваць белорусские расейскія назвы. У іх Люстэрка замест Зеркало, Гадзіннічак цікае замест Часики тикают ды і тут так. Нават нейкія z-людзі замест рускіх/расейскіх трапляюцца. Што ж.

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»13

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі Стаўрапольскі край — гарыць нафтабаза3

Кальцавая лінія мінскага метро: калі пачнуць будаваць і дзе пройдзе траса5

Пажар у бары ў Бангкоку: загінулі 27 чалавек

Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца2

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец4

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера22

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»13

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць