Усяго патроху1111

Фанат Лукашэнкі, які працаваў у газеце «Камуніст Беларусі» і спрабаваў стаць донарам спермы, пайшоў у таксісты

Камуніст і ютуб-блогер Жан Содзель у працэсе пошуку працы хваліўся, што яму прапанавалі на выбар адразу чатыры цёпленькія месцы: дырэктара тэлеканала, вядучага навін на радыёстанцыі, супрацоўніка IT-кампаніі ці інфармацыйнага агенцтва. Але рэальнасць аказалася іншай.

Але праз пару дзён Содзель ужо дзяліўся ўражаннямі ад развозу кліентаў у «Яндэкс.Таксі».

«Я ўцягнуўся ў таксі. Гэта проста новае жыццё — так цікава! Эканом не ваджу, фота машынкі прымацоўваю. Кліенты такія цікавыя людзі! Кожны эксперт у розных кірунках. Некаторыя пазнаюць мяне, маўляў, брэнд Жан Содзель раней чулі, а цяпер едуць разам са мной», — падзяліўся новаспечаны таксіст у сацсетках.

Сярод тых самых цікавых кліентаў Содзель згадаў, напрыклад, паляўнічага, які распавёў, што ў баброў смачны хвост (асабліва калі ён вэнджаны). Распавёў, як падкідваў мужчыну да былой жонкі, з якой яны разышліся два гады таму, але тут вырашылі спаткацца, бо жанчына а другой ночы напісала яму, што сумуе. 

«Жонка сустрэла ў спаднічцы, худзенькая красуня. Былы муж прапанаваў мне застацца з імі ўтрох, кінуць таксі, бо ў руках у шчаслівага пасажыра было дзве бутэлькі шампанскага».

Яшчэ Содзель расказаў, як падвозіў дзяўчыну, што здымае ў Мінску кватэру за 800 даляраў, жывучы за кошт «дубайскіх таткаў». Паспеў у сваім аўто ён сустрэць і міліцыянера ў форме, і беларуса пасля лазернай карэкцыі зроку, і хлопцаў, што чыталі рэп. Самая папулярная кропка на мінскай карце для выклікаў, па назіранні таксіста — гэта чыгуначны вакзал.

У мінулым Содзель працаваў на «Рускім радыё», на АНТ, у партыйнай газеце «Камуніст Беларусі» і на станцыі «Бі-Эй». Спрабаваў быць вядучым карпаратываў і вяселляў, а пасля завёў ютуб-канал з пераказваннем навін і плётак рускага шоу-бізнэсу. Праўда, пасля ўвядзення санкцый на манетызацыю справы пайшлі дрэнна, Rutube жа таксама не даваў зарабляць па прычыне беларускага грамадзянства. Менавіта таму Содзель кінуўся на пошукі новых падпрацовак — нейкі час ён нават спрабаваў стаць донарам спермы, але і тут не фартанула.

У каментарах аўтарскага тэлеграм-канала ён тлумачыць падпісантам, што выбраў таксі, таму што «там больш грошай».

«У таксі і грошай больш, і мозг ніхто не выносіць, і машына каля хаты (нікуды ехаць не трэба), і працую калі хачу. Эканом я не ваджу, кліенты дарагія».

Праўда, не ўсе ў гэта вераць: «Думаю, Жан нахлусіў наконт кучы прапаноў. Гэтак жа, як хлусіў, што ў яго нібыта няма адбою ад дзяўчат, а ў выніку некалькі разоў безвынікова шукаў другую палову праз інтэрнэт, спамячы аб’явамі «Шукаю жонку», — выказала здагадку адна з яго знаёмых. 

Каментары11

  • вау
    05.08.2025
    Яшчэ Содзель расказаў, як падвозіў дзяўчыну, што здымае ў Мінску кватэру за 800 даляраў, жывучы за кошт «дубайскіх таткаў».
    щас бы слюни пускать по 700евро ренту))) когда в реалии все в ЕС платят 1200-1500 в мес без "папиков"
  • Отец Засандалий
    05.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Порнонивец
    05.08.2025
    Что-то давно не пиарите Екатерину Синюк и ее мужа Виталия Волянюка, соучредителя джигиталбизнес в Казахстане. Хочется услышать про верных лукашистов.

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках12

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць