Вайна33

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю

Кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы патлумачыў, што Starlink фінансуецца на падставе палажэнняў дзеючага закона, а праект, пададзены ў Сейм прэзідэнтам, захоўвае ранейшы стан рэчаў, піша УНІАН.

Фота: freepik.com

Вета прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага на закон аб дапамозе ўкраінцам не спыніць фінансаванне Starlink для Украіны. Пра гэта заявіў кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Збігнеў Багуцкі ў допісе ў X.

«Вета прэзідэнта Наўроцкага не адключыць інтэрнэт Starlink ва Украіне, бо выдаткі на гэтае злучэнне фінансуюцца на падставе палажэнняў дзейнага закона, а законапраект, пададзены ў Сейм прэзідэнтам Рэспублікі Польшча, захоўвае гэты статус-кво. Усё, што трэба — каб гэтая прэзідэнцкая ініцыятыва была хутка разгледжана польскім парламентам у верасні», — падкрэсліў ён.

Багуцкі дадаў, што тое ж самае датычыцца падтрымкі захавання даных украінскага ўрада ў бяспечным месцы. Ён таксама раскрытыкаваў міністра лічбавізацыі Польшчы Кшыштафа Гаўкоўскага за заяву пра спыненне фінансавання Starlink, падкрэсліўшы, што той павінен быў бы змагацца з маніпуляцыямі і дэзінфармацыяй у сетцы, а не ствараць іх.

«Перафразоўваючы ваш допіс, можна сказаць: я не магу ўявіць найлепшага падарунку для Пуціна, чым удзел у расійскай дэзынфармацыі з мэтай распаліць варожасць паміж палякамі і ўкраінцамі… Калі б не ваш пост, расійская машына ілжывай прапаганды і дэзінфармацыі ў гэтай галіне не была б запушчана», — падкрэсліў ён.

Раней прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі наклаў вета на закон аб дапамозе ўкраінцам, якія пражываюць у гэтай краіне. Паводле яго слоў, выплаты па праграме «800 плюс» павінны атрымліваць толькі тыя ўкраінцы, якія бяруць на сябе абавязацельствы працаваць у Польшчы.

Каментары3

  • .
    26.08.2025
    «Усё, што трэба — каб гэтая прэзідэнцкая ініцыятыва была хутка разгледжана польскім парламентам у верасні»

    Наколькі зразумеў з няпоўнай інфармацыі, калі ў верасні не разгледзяць, то з 1 кастрычніка фінансаванне Starlink усё ж прыпыніцца.
  • Думай, а не галасі!
    26.08.2025
    А столькі шуму нарабілі СМІ.
  • Хммммм
    26.08.2025
    ., Наша Ніва пісала, што Макс дрэнны і забраў Украіне Старлінкі. Дык навошта яны Украіне?

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць