Свет1111

Аятала Алі Хаменеі плануе ўцячы з Ірана ў Маскву ў выпадку форс-мажору

Згодна з дакладам разведкі, які трапіў у распараджэнне газеты The Times, у іранскага аяталы Алі Хаменеі ёсць запасны план: ён можа пакінуць краіну, калі сілы бяспекі не здолеюць падавіць пратэсты ў Іране або пачнуць дэзерціраваць.

86‑гадовы Хаменеі плануе ўцячы з Тэгерана ў суправаджэнні бліжэйшага атачэння, якое складаецца з 20 памочнікаў і членаў сям’і, паведамляе выданне.

«План Б» прызначаны для Хаменеі і яго найбліжэйшага кола, у тым ліку для яго сына і меркаванага спадкаемцы», — паведаміла крыніца ў разведцы газеце The Times.

Адна з крыніц заявіла The Times, што Хаменеі плануе бегчы ў Маскву, бо «для яго няма іншага месца».

«Яны распрацавалі план уцёкаў з Тэгерана на выпадак, калі ім давядзецца ратавацца», які прадугледжвае «акумуляванне актываў, нерухомасці за мяжой і наяўных грошай для забеспячэння бяспечнага ад’езду», — паведаміла крыніца.

Апошнія два тыдні ў Іране працягваюцца пратэсты, выкліканыя эканамічнымі цяжкасцямі. Пратэстоўцы абвінавачваюць сілы па барацьбе з беспарадкамі ва ўжыванні гвалтоўных метадаў, у тым ліку стральбы, слезацечнага газу і вадамётаў, для падаўлення дэманстрацый.

Каментары11

  • Аххаха
    05.01.2026
    Давай да нас, аятоле! Збярэм кагорту супергерояў.
  • Барадзед
    05.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • мясцовы2
    05.01.2026
    У маскве ён прадоўжыць службу ў храмехрыстаспасіцеля

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць