Грамадства33

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі

У Столінскім раёне жыхар вёскі Манькавічы разам з дзвюма дочкамі зляпіў гіганцкага снегавіка. Яго вышыня перавышае 4 метры. Колькі часу спатрэбілася на такую працу, Леанід Філановіч расказаў БелТА.

Для вяскоўца гэта ўжо не першы досвед лепкі вялікага снегавіка. Сёлета выпала больш снегу, і Леанід вырашыў зрабіць скульптуру яшчэ большай.

«Бяруся заўсёды, калі снег лепіцца, калі цёпла. Гляджу прагноз надвор’я, каб наперадзе былі маразы. Не хочацца, каб ён хутка растаў, бо праца вялікая. Цяжка ляпіць, шмат снегу трэба», — патлумачыў мужчына.

Бацька і дзве яго дачкі, Мілана і Ліяна, узяліся за справу прыкладна а дзявятай гадзіне вечара 27 студзеня.

Калі дзяўчынкі пайшлі адпачываць, мужчына працягнуў працаваць самастойна і скончыў бліжэй да чацвёртай гадзіны раніцы 28 студзеня.

«Першы шар атрымаўся каля 2 метраў. Плюс яшчэ два шары зверху. Недзе 4,5 метра будзе снегавік, — меркаваў жыхар Манькавіч. — Колькі мог каціць шар, каціў. Пакінуў яго на тым месцы, дзе вырашыў паставіць снегавіка. Потым яшчэ шары зрабіў, злучыў іх, акругліў. Для апошняга па лесвіцы насіў снежныя шары і злучаў іх наверсе».

Па словах Леаніда, у той момант ён, як у дзяцінстве, адчуваў радасць. За суткі гіганцкі снегавік прыцягнуў да сябе павышаную ўвагу. Вестка пра яго разляцелася далёка за межы Манькавіч.

«У мінулыя гады я рабіў снегавікоў у сваім агародзе. Людзі прасілі зайсці, каб паглядзець, сфатаграфавацца. У гэты раз вырашыў зляпіць яго на вуліцы, каб ніхто не саромеўся і ўсе жадаючыя маглі фатаграфавацца», — сказаў мужчына.

Гэта яшчэ не канчатковы варыянт: Леанід плануе дапрацаваць рысы твару снежнага велікана.

Каментары3

  • OM
    29.01.2026
    "Гэта яшчэ не канчатковы варыянт".
    Так, канчатковы апісаны у "Мяцелі" Сарокіна.
  • Можа сабе дазволіць
    29.01.2026
    Скончыў бліжэй да чацвёртай гадзіны раніцы 28 студзеня
  • Žvir
    29.01.2026
    Ja ž kazaū... Pačuli, značycca. :)

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскай СПА не ўдалося збіць ніводнай балістычнай ракеты: патрэбныя ракеты для Patriot15

Мікалай Статкевіч анансаваў зборнік сваіх турэмных эсэ3

Мікіта Залатароў: Было дзіка — проста выйсці ў горад і бачыць людзей у звычайнай вопратцы20

У Мінску пяцікласніца аддала махлярам больш за $10 тысяч з бацькоўскіх ашчаджэнняў1

Увесь Крым застаўся без святла3

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка3

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць