Культура44

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў сталіцы сімвалічна адчыніла дзверы для наведвальнікаў пасля маштабнай і неадназначнай рэканструкцыі Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна.

Адноўлены з нуля будынак Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна на Сухой вуліцы ў Мінску. Фота: фэйсбук-суполка «Мой Мінск»

Будынак на вуліцы Сухой, 25, у якім з 2003 года працуе Гістарычная майстэрня, ператварыўся ў двухузроўневы комплекс па праекце архітэктаркі Галіны Левінай, якая працягнула справу свайго бацькі.

Будынак, афіцыйнае адкрыццё якога адбылося 26 студзеня, стаў своеасаблівым «парталам»: чалавек трапляе з сучаснага свету шкла і бетону ў гістарычную частку, непасрэдна звязаную з трагедыяй Халакосту.

Галіна Левіна ўстанаўлівае мезузу. Фота: фэйсбук-суполка «Мой Мінск»

Мезуза на дзвярным вушаку. Фота: фэйсбук-суполка «Мой Мінск»

Для зручнасці паджылых людзей і людзей з інваліднасцю комплекс абсталявалі ліфтам. Новая экспазіцыя цяпер ахоплівае не толькі гісторыю Мінскага гета, але і лагера смерці ў Трасцянцы. Падчас адкрыцця ў памяшканні на дзвярным вушаку была ўсталявана мезуза — традыцыйны яўрэйскі абярэг.

Дом з «малінай»

Гэтае месца мае трагічную гісторыю. Дом пачатку ХХ стагоддзя калісьці належаў Лейбу Бяркоўскаму, вартаўніку суседніх могілак.

Дом да рэканструкцыі. Фота: фэйсбук-суполка «Мой Мінск»

Падчас акупацыі ён апынуўся на тэрыторыі гета. Менавіта тут была абсталяваная «маліна» — падземная схованка, у якой пасля ліквідацыі гета ў кастрычніку 1943‑га спрабавалі выратавацца 26 чалавек.

Дзевяць месяцаў яны жылі пад зямлёй у поўнай цемры і голадзе. Вызвалення Мінска 3 ліпеня 1944 года жывымі дачакаліся 13 чалавек. Пасля вайны ў будынку ў розныя часы месціліся ЗАГС, швейны цэх і склад, пакуль у нулявых Леанід Левін не стварыў тут цэнтр памяці.

Акно ў падлозе ў «маліну», дзе хаваліся яўрэі з Мінскага гета. Фота: фэйсбук-суполка «Мой Мінск» 
Сучасная прыбудова да адноўленага «гістарычнага» будынка. Фота: фэйсбук-суполка «Мой Мінск» 

Рэканструкцыя праз руйнаванне

Шлях да новага аблічча майстэрні быў скандальным. У снежні 2024 года мінчукі з трывогай назіралі, як стары будынак цалкам зносілі экскаватарамі, пакідаючы толькі сутарэнне, дзе, меркавана, знаходзілася схованка.

Хутка выявілася, што аэрафотаздымкі часоў вайны не пацвярджаюць аўтэнтычнасць гэтага дома — ён быў уздзведзены ўжо пасля вайны, магчыма, на старых падмурках і з матэрыялу папярэдніх пабудоў, бо сярод руін і знайшлі цэглу з таўром завода Гіршы Фрыда 1898 года.

Месца знесенай Гістарычнай майстэрні ў Мінску. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

У выніку будынак быў адбудаваны нанова «пад даўніну» з сучаснай прыбудовай, хоць такі падыход выглядае спрэчным.

Сёння Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна вяртаецца да сваёй місіі — быць месцам дыялогу і жывым напамінам пра тое, што Халакост — гэта не толькі старонкі ў падручніках, але і канкрэтныя адрасы ў нашым горадзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Абу
    03.02.2026
    У канцлагеры адкрылі музей Халакосту.
  • Ёсік
    03.02.2026
    А ці пабудуюць нашчадкі што-небудзь, каб засталася памяць пра сённяшнія часы, калі адзін вусаты мужчына сказаў: "Беларусы, тыя ж рускія, толькі са знакам качыства"; "Беларуская мова бедненькая"; "Наша гісторыя пачынаецца з 1917 года", і шчэ шмат якой бздуры.
  • Аххаха
    03.02.2026
    А красіва палучылась. Евраремонт!

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць