Вайна

Зяленскі спадзяецца завяршыць вайну дыпламатычным шляхам ужо ў наступным годзе

Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што замарожванне лініі фронту на сённяшніх пазіцыях было б «велізарнай саступкай» з боку Украіны, аднак ён гатовы да дыялогу дзеля захавання незалежнасці дзяржавы.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што спыненне баявых дзеянняў з’яўляецца галоўным прыярытэтам для Украіны, і выказаў надзею, што міру ўдасца дасягнуць ужо праз год дзякуючы актыўным дыпламатычным намаганням і перамовам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу France 2, піша «Украінская праўда».

«Я вельмі спадзяюся (што праз год ва Украіне будзе мір). Мы зробім усё, што зможам. Гэта наш прыярытэт. Мой і маёй каманды. Мая каманда зараз вядзе перамовы. Наш прыярытэт — пакласці канец гэтай вайне».

Прэзідэнт падкрэсліў, што Расія спрабуе падаць свае ўльтыматумы як пошук кампрамісу, адначасова працягваючы атакаваць мірнае насельніцтва і выкарыстоўваць холад як зброю. Зяленскі адзначыў, што чым больш РФ забівае мірных жыхароў, тым далей адсоўваецца перспектыва рэальных дамоўленасцяў.

Зяленскі падкрэсліў, што дыпламатычны шлях не азначае капітуляцыі ці прыняцця расійскіх ультыматумаў. Паводле яго слоў, патрабаванне Масквы аб вывадзе Узброеных сіл Украіны з усяго Данбаса з’яўляецца «чырвонай лініяй».

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што нават «замарожванне» лініі фронту на сённяшніх пазіцыях было б «велізарнай саступкай» з боку Украіны, аднак ён гатовы да дыялогу дзеля захавання незалежнасці дзяржавы.

Зяленскі таксама пракаментаваў ініцыятыву прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона адносна аднаўлення дыялогу з Пуціным. Украінскі лідар лічыць, што размаўляць варта, але «з вылучэннем умоў», паколькі пакуль ціск на РФ недастатковы, і Пуцін выкарыстоўвае перамовы толькі для прыніжэння Еўропы.

Таксама ў інтэрв’ю прэзідэнт Украіны заявіў, што за чатыры гады поўнамаштабнай вайны загінулі 55 тысяч украінскіх вайскоўцаў, пры гэтым значная колькасць абаронцаў лічыцца зніклымі без вестак. Год таму Зяленскі паведамляў пра больш як 46 тысяч загінулых.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць