Грамадства

Памерла Альжбета Далэнга-Ужосак

У Баранавічах памерла вядомая польская грамадская дзяячка ў Беларусі Альжбета Далэнга-Ужосак, паведаміла былая кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс. Ёй было 95 гадоў. 

Альжбета Далэнга-Ужосак з Анжалікай Борыс. Фота: facebook.com/andzelika.borys

«Год таму, 31 сакавіка, я была ў спадарыні Эльжбеты ў Баранавічах. Яна была заснавальніцай Польскай грамадскай школы імя Тадэвуша Рэйтана ў Баранавічах — першай адукацыйнай установы такога тыпу на Беларусі. Вельмі заслужаны чалавек для польскасці ў Беларусі», — напісала Анжаліка Борыс.

Альжбета Далэнга-Ужосак нарадзілася 7 верасня 1930 года ў горадзе Млава недалёка ад Варшавы, аднак дзяцінства і маладосць правяла ў Баранавічах, дзе наведвала польскую пачатковую школу імя Марыі Канапніцкай (ліквідаваную пасля Другой сусветнай вайны).

У 1954 годзе яна паступіла на лінгвістычны факультэт (германістыка і раманістыка) у Інстытут замежных моў у Мінску. У 1960‑я гады зноў пасялілася ў Баранавічах, дзе працавала настаўніцай.

У 1980‑я гады стаяла ля вытокаў польскага нацыянальнага адраджэння ў горадзе і Баранавіцкім раёне. З яе ініцыятывы ў Баранавічах была створана грамадская польская школа (пазней імя Тадэвуша Рэйтана), а сама яна стала яе дырэктаркай. Заняткі першапачаткова праходзілі ў яе доме. Жанчына доўгі час кіравала гарадскімі і раённымі структурамі Саюза палякаў у Беларусі.

Маці Альжбеты, Тарэса Далэнга-Ужосак, у вайну ратавала ад нацыстаў яўрэяў і атрымала ад Ізраіля званне праведніцы народаў свету. Тарэса Селівончык, дачка Альжбеты, працягнула справу маці, пераняўшы ад яе дырэктарства ў польскай школе ў Баранавічах і кіраванне мясцовай філіяй СПБ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў14

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія з грукатам выбіла ЗША з чэмпіянату свету9

Англійскі паўабаронца на мундыялі ўмудрыўся атрымаць жоўтую картку і сур'ёзную траўму, нават не выйшаўшы на поле1

Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты5

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень33

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў14

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць