Грамадства11

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што сусветную фінансавую сістэму чакаюць сур’ёзныя змены. Ён выказаў гэта меркаванне пасля дакладу Лукашэнку пра дзейнасць Нацбанка ў кантэксце эканамічнага развіцця краіны, піша БелТА.

Праект валюты БРІКС, прадстаўлены на саміце арганізацыі ў расійскай Казані ў кастрычніку 2024 года

Галоўчанка адзначыў, што сёння, маўляў, ва ўсім свеце існуюць праблемы з традыцыйнымі фінансамі і праходжаннем плацяжоў. У прыватнасці, усё больш краін адмаўляюцца ад выкарыстання амерыканскага даляра як міжнароднага сродку разліку. Ён падкрэсліў, што гэта доўгатэрміновыя тэндэнцыі, з якімі прыйдзецца жыць і працаваць шмат гадоў.

У сувязі з гэтым многія кіраўнікі краін БРІКС, як адзначыў Галоўчанка, абмяркоўваюць стварэнне ўласнай валюты для ўнутраных разлікаў у аб’яднанні. Падобныя ідэі разглядаюць і іншыя блокі і саюзы, што сведчыць пра дэфрагментацыю сусветнага фінансавага рынку. Галоўчанка прагназуе, што яшчэ будзе шмат «цікавых падзей» у гэтай сферы.

Што тычыцца Беларусі, то кіраўнік Нацбанка адзначыў, што значная частка разлікаў у знешнім гандлі вядзецца ў валютах краін-саюзніц — беларускім і расійскім рублях, валютах ЕАЭС, кітайскім юані. Ён падкрэсліў, што партфель валютных актываў краіны вельмі дыверсіфікаваны, а фінансавая сістэма гатовая падтрымліваць экспарцёраў.

Найбольшым прыхільнікам ідэі стварэння агульнай валюты БРІКС з'яўляецца Расія, якая пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны апынулася пад моцнымі міжнароднымі санкцыямі. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін неаднаразова станоўча выказваўся пра магчымасць стварэння агульнай валюты БРІКС і новай сістэмы міжнародных разлікаў, альтэрнатыўнай SWIFT, «дзеля эфектыўнай барацьбы з далярам і лепшага пазбягання фінансавых абмежаванняў з боку Захаду».

На саміце арганізацыі, які адбыўся ў канцы кастрычніка 2024 года ў Казані, Пуцін адзначыў, што Расія «вымушаная шукаць альтэрнатыву даляру, бо сам Захад абмяжоўвае яго выкарыстанне для Масквы». На гэтым саміце таксама было прадстаўлены нават прататып банкноты для гэтай валюты, які, праўда, вонкава выглядаў як вельмі «сыры».

Каментары1

  • Купі сабе маркі
    10.03.2026
    Даражэй прадасі.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць