Грамадства

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

Апошнім часам у сацыяльных сетках і медыя шырока абмяркоўваюць дэмантаж гандлёвых радоў у раёне ГЦ «Ждановічы». Кажуць нават, што праз будаўніцтва новага пуцеправода легендарны рынак можа знікнуць, але агенцтва «Мінск-Навіны» сцвярджае, што гэта не так. Насамрэч рынак, маўляў, не закрываецца, а перабудоўваецца.

У мінулым годзе пачалася праца над праектам пуцеправода, які злучыць Цэнтральны і Фрунзенскі раёны. Мост павінен дапамагчы пазбавіцца ад затораў і палегчыць выезд на МКАД і ў бок Заслаўля. Новы ўчастак вуліцы Калеснікава пракладуць над чыгункай і тэрыторыяй рынку. У сувязі з гэтым, як гавораць у адміністрацыі, узнікла тэхнічная неабходнасць пераносу некаторых павільёнаў.

Намесніца начальніка камерцыйнага аддзела Алеся Патоцкая расказала, што перанос пачаўся каля месяца таму: павільёны каля ГЦ «Свет моды 2» цяпер размешчаныя побач з ГЦ «Свет моды 1» і на асноўнай пляцоўцы «Моднага квартала». Павільёны зоабатанічнага рынку перайшлі ў ранейшую зону «Мэблі».

На рынку каля 2450 гандлёвых пунктаў, з іх пад перанос трапіла 185 — большасць рэчавага і частка зоабатанічнага рынку. Па словах Патоцкай, амаль усе арандатары засталіся, адмовіліся ад далейшай працы толькі 2—3 пункты. У сацыяльных сетках жа, маўляў, сітуацыя перабольшваецца.

Перанос павільёнаў адбываецца плаўна: частка перамясцілася толькі на некалькі дзясяткаў метраў, некаторыя яшчэ адкрытыя для пакупнікоў. Прадпрымальніца Аксана, якая прадае хатніх жывёл, адзначае, што пераезд напружвае, бо транспартаванне жывёл складанае. Але адміністрацыя рынку запэўнівае, што новае месца ў «Модным квартале» будзе прасторным і зручным для ўсіх.

Іншыя апытаныя гандляры запэўніваюць, што перабудовай задаволеныя: маўляў, галоўная праблема сучасных рынкаў — канкурэнцыя інтэрнэт-пляцовак, а новы мост, наадварот, павялічыць праходнасць пакупнікоў. Усе крамы, уключаючы і в’етнамскую кавярню «Сайгон», нібыта працуюць у звычайным рэжыме, хоць і ў новых лакацыях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта быў КДБ54

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта быў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта быў КДБ54

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта быў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць