Улада1616

Генерал Фралоў таксама ідзе ў прэзідэнты

Генерал плануе абвясціць пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ўжо ў самы найбліжэйшы час.

«НН» стала вядома, што былы дэпутат палаты прадстаўнікоў, генерал Валер Фралоў у найбліжэйшы час абвесціць пра намеры балатавацца на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыю газеце пракаментаваў сам В.Фралоў: «Я цяпер абдумваю такую магчымасць. Аднак верагоднасць таго, што я буду вылучацца вельмі вялікая. Думаю, у бліжэйшыя дні ўсё стане вядома. Ёсць шмат людзей, якія настойваюць на маім вылучэнні — моладзь, афганцы. Гэтыя людзі не даюць мне спаць».

Валер Фралоў таксама пракаментаваў магчымасць альянсу з іншымі кандыдатамі: «Я гатовы размаўляць з усімі, хто будзе гатовы рэальна працаваць. Зараз мне найбольш вартым з тых, хто ўжо вылучыўся, бачыцца Андрэй Саннікаў.

Аднак магчыма, што ў працэсе з’явіцца яшчэ некалькі асобаў. Для мяне не так важна, левы кандыдат ці правы. Важна, каб ён быў варты пасады прэзідэнта краіны».

Пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ўжо заявілі Алесь Міхалевіч (экс-намеснік старшыні Партыі БНФ), Віталь Рымашэўскі (БХД), Андрэй Саннікаў (каардынатар Хартыі'97), Мікалай Статкевіч (аргкамітэт БСДП «Народная грамада») ад партыі БНФ вылучаны Рыгор Кастусёў

Сёння, у панядзелак, пройдуць прэзентацыі кандыдата ад АГП Яраслава Раманчука і Беларускай партыі «зялёных» Юрыя Глушакова.

Намякнуў пра свой магчымы ўдзел у выбарах Аляксандр Казулін і не выключае такога Уладзімір Някляеў.

Найбольшы рэйтынг сярод лідэраў апазіцыі мае Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Руху «За Свабоду». Ён будзе балатавацца амаль напэўна.

Аляксандр Лукашэнка афіцыйна пра свой удзел у выбарах пакуль не заявіў, але ў гэтым ніхто не сумняецца.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці на пазней за 6 лютага 2011 года. Не выключана, што яны пройдуць ужо ўвосень.

Генерал Фралоў ужо спрабаваў балатавацца ў 2006 годзе, але сабраў 58 тыс. подпісаў.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць