У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе
Усё адбылося ў вёсцы Зарачаны.

Паведамленне з просьбай аб дапамозе паступіла ратавальнікам днём. У пошуках былі задзейнічаныя 7 адзінак спецтэхнікі і больш за 20 чалавек.
Дзяўчынку знайшоў супрацоўнік МНС у вадзе непадалёк ад берага. Ён вынес яе на руках і перадаў медыкам.

Шпіталізацыя не спатрэбілася.
Каментары