Усяго патроху

У віленскіх тралейбусах вучаць мовам

Выбіраць можна толькі польскую ці ангельскую. Беларускай пакуль няма.

На двух маршрутах віленскіх тралейбусаў з панядзелку можна вывучаць дзьве замежныя мовы - польскую і ангельскую.

Мэтай праекта «Вучоба ў дарозе», што рэалізуе літоўскі цэнтар вывучэньня замежных моваў Soros International House (SIH) пры падтрымцы эўрапейскай праграмы Socrates, ёсьць тлумачэньне шырокай грамадзкасьці значнасьці вывучэньня замежных моваў.

Як кажа дырэктарка SIH Дайва Малінаўскінэ, выбар моваў - польскай і ангельскай - ня быў выпадковы. «Ангельскую мы абралі, улічваючы яе значнасьць у сучасным сьвеце, а польскую - бо Польшча ўсё ж нашая суседка і да таго ж польская нацыянальная меншасьць - самая вялікая ў Вільні»- тлумачыць Малінаўскінэ. Рэалізацыя праекта «Вучоба ў дарозе» будзе доўжыцца год. За гэты час жыхары і госьці Вільні змогуць вывучыць асноўныя выразы польскай і ангельскай моваў.

З апошняга перапісу насельніцтва ў 2001 г. вынікае, што 26 адсоткаў жыхароў літоўскай сталіцы нібыта валодаюць польскай мовай. Палякі складаюць 6,7 адсоткаў жыхароў Вільні.

Каментары

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў8

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць