Свет11

Пашынян анансаваў будаўніцтва транзітнага газаправода праз тэрыторыю Арменіі

Акрамя таго, палітык заявіў, што ў краіне прыняты закон аб пачатку працэсу ўступлення ў ЕС.

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэм'ер Нікол Пашынян анансаваў будаўніцтва транзітнага газаправода праз тэрыторыю Арменіі.

«Мы сёння ўжо маем чыгунку з усходу на захад, для нас адкрылася чыгунка Ахалкалакі — Карс (Грузія — Турцыя), адкрыта чыгунка праз тэрыторыю Азербайджана, хутка адкрыецца TRIPP («Маршрут Трампа»), праз тэрыторыю нашай краіны пройдзе газаправод, за гэты транзіт мы будзем атрымліваць газ», — сказаў Пашынян.

Іншых падрабязнасцяў прэм’ер-міністр Пашынян не падаў, але адзначыў, што Арменія таксама будзе развіваць альтэрнатыўную энергетыку.

Акрамя таго, палітык заявіў, што ў краіне прыняты закон аб пачатку працэсу ўступлення ў ЕС: «Пакуль Арменія можа адначасова быць членам ЕАЭС і працягваць рэформы для дасягнення еўрапейскага стандарту, мы пойдзем гэтым шляхам. Калі настане час выбару, мы зробім выбар, павінны мець альтэрнатыву, каб ніхто не мог казаць пра Арменію: «А каму яна патрэбная, куды яна дзенецца?»» — сказаў Пашынян.

Каментары1

  • ЭЗ, ЗША, турэцкія i Кітайскія грошы
    28.05.2026
    "Пашынян анансаваў будаўніцтва транзітнага газаправода праз тэрыторыю Арменіі"

    ТАМ (сярэдні шлях) і ЭЗ, ЗША, турэцкія i Кітайскія грошы, І 0 маскоўскай імперыі. Усё не цягне джучы пражэкт болей і нам трэба як Арменія выходзіць з васальнай залежнасці

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы1

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы1

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць