Улада33

Лукашэнку здымаць з выбараў не будуць

9 снежня Цэнтрвыбаркам разгледзеў заявы апазіцыйных палітыкаў аб парушэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Лукашэнкам выбарчага заканадаўства.

Заявы паступілі ад кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргея Калякіна і члена Партыі БНФ Галіны Сямдзянавай.

У іх, у прыватнасці, размова ідзе аб незаконнасці нарады, якую Лукашэнка правёў са сваімі даверанымі асобамі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Аўтары заяў указваюць, што Выбарчы кодэкс Беларусі забараняе выкарыстоўваць памяшканні, займаныя дзяржорганамі, для ажыццяўлення дзеянняў, якія садзейнічаюць вылучэнню або абранню кандыдата, у выпадку калі іншыя кандыдаты не могуць выкарыстаць гэтае памяшканне аналагічным чынам.

Апрача таго, Сямдзянава мяркуе, што Лукашэнка парушыў выбарчае заканадаўства пры правядзенні Усебеларускага народнага сходу.

Як заявіў сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама член ЦВК з правам дарадчага голасу, актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер, сустрэча з даверанымі асобамі — гэта выключна агітацыйнае мерапрыемства.

Аднак намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў падкрэсліў, што агітацыя падчас нарады ў Адміністрацыі прэзідэнта не праводзілася, таму і парушэння не было.

У сваю чаргу кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што яна з'яўлялася дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, але яе ўдзел у форуме не тычыўся выканання службовых абавязкаў.

«Ніякіх мер рэагавання да кандыдата і яго давераных асоб ЦВК прыняць не можа, бо меркаванні заяўнікаў грунтуюцца на павярхоўным прачытанні Выбарчага кодэкса», — рэзюмавала Ярмошына.

Члены ЦВК прыйшлі да высновы, што кандыдат Лукашэнка не выкарыстоўваў перавагі свайго службовага становішча пры правядзенні сустрэчы з даверанымі асобамі і Усебеларускага народнага сходу і аднагалосна адмовілі ў задавальненні заяў апазіцыйных палітыкаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ48

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ48

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць