Улада1818

Пуцін прыедзе ў Мінск 15 сакавіка

Ініцыяваў сустрэчу беларускі бок.

Пасяджэнне савета міністраў саюзнай дзяржавы адбудзецца 15 сакавіка ў Мінску. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у палаце прадстаўнікоў.

"Па нашым запрашэнні 15 сакавіка 2011 г. ў Мінску адбудзецца пасяджэнне савета міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і пасяджэнне ЕўрАзЭС", -- паведаміў Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым прэм'ер-міністр нагадаў, што ўрад Беларусі з развіццём мытнага саюза і фарміраваннем адзінай эканамічнай прасторы звязвае асаблівыя надзеі. "У планы нашага ўрада ўваходзіць стварэнне з удзелам беларускіх прадпрыемстваў магутных міжнародных карпарацый, здольных уплываць на рынкі сыравіны, продажаў, ўключацца ў глабальныя збытавыя сеткі", -- падкрэсліў ён.

"Урад Беларусі будзе ісці на інтэграцыю, і ў малочнай галіне, і ў аўтамабілебудаванні, біятэхналогіях, хіміі, адстойваючы нацыянальныя інтарэсы", -- сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён нагадаў, што ўжо актыўна ідзе абмеркаванне кааперацыі МАЗа і КамАЗа, ў прапрацоўцы інтэграцыя прадпрыемстваў мікраэлектронікі і іншыя праекты.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць