Першыя матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў завершыліся ў сераду дзвюма гульнямі.
Мюнхенская «Баварыя» адпомсціла ў Мілане тамтэйшаму «Інтэру»за паразу ў фінале Лігі чэмпіёнаў — 2010, выйграўшы з мінімальным лікам 1:0 (Гомес, 90),
а «Марсель» і «Манчэстэр Юнайтэд» згугялі ў Францыі ўнічыю 0:0.
Два матчы ЛЧ прайшлі ў аўторак: «Ліён» — «Рэал» — 1:1, а «Капенгаген», што выбіў з кваліфікацыі ЛЧ БАТЭ, прайграў на сваім полі «Чэлсі» — 0:2.
Чатыры матчы прайшлі на мінулым тыдні:
«Арсенал» — «Барселона» — 2:1, «Валенсія» — «Шальке» — 1:1, «Рома» — «Шахцёр» Данецк — 2:3, «Мілан» — «Тотэнхэм» — 0:1.
Матчы ў адказ пройдуць 8–9 сакавіка і 15–16 сакавіка.
Сёлета фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе на знакамітым лонданскім стадыёне «Уэмблі» (28 мая).
Каментары