Культура33

У ЗША памёр грамадскі дзеяч Васіль Шчэцька

Нарадзіўся ён у вёсцы Апечкі, што каля Стоўпцаў. Васіль Шчэцька прайшоў праз жыцьцё складанымі шляхамі й сьцежкамі часоў польскай і савецкай акупацыяў, бадзяжнага пражываньня ў паваеннай Нямеччыне, працы й навукі ў Вялікабрытаніі, Бэльгіі ды Амэрыцы.

На працягу даўгіх гадоў жыцьця на чужыне Васіль Шчэцька трымаўся свае грамады, дзякуючы чаму здолеў працягваць асьвету ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, а пасьля – у Лювэнскім унівэрсытэце ў Бэльгіі. Быў актыўным удзельнікам беларускага скаўцкага руху, здабыў сабе ступень скаўтмайстра. Пасьля заканчэньня гімназіі два зь лішнім гады адпрацаваў у ангельскіх вугальных капальнях.

У Англіі належаў да так званае Дванаццаткі – групы выпускнікоў Купалаўскай гімназіі, што таксама працавалі ў шахтах.

Дванаццаткаўцы за свае заробленыя грошы выдавалі месячны часапіс “Наперад!”. У 1950 годзе дзевяцём зь іх, у тым ліку Васілю Шчэцьку, пашчасьціла атрымаць стыпэндыі й стацца студэнтамі Лювэнскага ўнівэрсытэту. Гісторыя гэтай групы хлапцоў-бязбацькавічаў апісаная ў кнізе “Дванаццатка”. Кніга выйшла ў Нью-Ёрку ў 2002 годзе ў выдавецтве Беларускага інстытуту навукі й мастацтва.

З Бэльгіі Васіль Шчэцька, закончыўшы факультэт палітычных і сацыяльных навук і ажаніўшыся з бэльгійкай Жанэт Дэляп’ер, выехаў у Амэрыку.

Пасьля кароткага часу ўладзіўся на працу ў бібліятэцы Калюмбійскага ўнівэрсытэту ў Нью-Ёрку.
Там адпрацаваў дваццаць дзевяць гадоў.

Пасьля выхаду на пэнсію жыў у Нью-Ёрку, займаўся грамадзкай працай. У 1995 годзе аўдавеў. Дзяцей у яго ня было. У 1997 годзе ажаніўся з былой настаўніцай зь Менску Алай Кузьміцкай. Яна й дагледзела яго да канца жыцьцёвай дарогі.

Васіль Шчэцька быў чалавекам лагоднай натуры. Беларус-патрыёт, шчыра адданы сям’і, сябрам, грамадзе, ён заўсёды быў гатовы, пакуль дазваляла здароўе, браць удзел у грамадзкіх, рэлігійных ды нацыянальных справах. Моцна цікавіўся падзеямі ў Беларусі, дзе ў яго засталіся сваякі.

Пахаваны ён будзе на беларускім праваслаўным могільніку ў Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрзі. Вечная памяць вернаму сыну Беларусі Васілю Шчэцьку, а сваякам і сябрам шчырае спачуваньне.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць