Меркаванні4242

У якой Беларусі жыве Рубінаў?

Старшыня савета рэспублікі выдаў чарговую порцыю дэмагогіі.

Акадэмік Анатоль Рубінаў працягвае серыю публікацый у газеце «Советская Белоруссия».

«Ну а як жа ідуць справы з правамі чалавека ў Беларусі? Бо нас пастаянна папракаюць у тым, што яны тут парушаюцца. Давайце разбярэмся», — піша Рубінаў. І прыводзіць прыклады, ад якіх узнікае адно пытанне — у якой Беларусі ён жыве?

«Бясплатная адукацыя ў школе для ўсіх дзяцей, ды яшчэ і з харчаваннем. Бясплатная вышэйшая адукацыя, прадастаўленне выпускнікам першага працоўнага месца.

Бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, вялікая колькасць піянерскіх лагераў, дамоў адпачынку і санаторыяў, бесперашкодная магчымасць адпачываць за мяжой, наогул бесперашкодны выезд за мяжу (зразумела, за выключэннем асаблівых выпадкаў, абумоўленых законам). Гэта значыць усе базавыя правы — на працу, на адпачынак, на адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, забеспячэнне старасці, на свабоду перамяшчэння і выбар месца жыхарства — не проста дэкларуюцца, але на практыцы ў поўнай меры забяспечваюцца дзяржавай».

Прывёўшы прыклады, акадэмік даводзіць наступнае: «Любы разважны чалавек ведае, што ў нас няма ніякага ўшчамлення грамадзянскіх правоў ні па нацыянальнай, ні па рэлігійнай, ні па саслоўнай або любой іншай прыкмеце. Прычым гаворка ідзе не толькі аб роўнасці правоў на паперы, па Канстытуцыі, але аб рэальным забеспячэнні аднолькава камфортных умоў для ўсіх, хто пражывае ў нашай дзяржаве, не важна, нарадзіўся ён тут або прыехаў на жыхарства з іншай краіны.

Хто гэтага не ведае? Ці можа запярэчыць па сутнасці з фактамі, а не з дапамогай дэмагогіі? Гатовы ўступіць у палеміку».

Паспрабуем прывесці факты, як таго просіць старшыня савета рэспублікі.

«Бясплатная адукацыя ў школе для ўсіх дзяцей, ды яшчэ і з харчаваннем»

Так, навучанне ў беларускіх школах фармальна бясплатнае, але ці не забыў выпадкам шаноўны акадэмік пра аплату за карыстанне падручнікамі, пра штогадовыя зборы на рамонт школы, пра абавязковы продаж білетаў на хакей? Што да харчавання, то бясплатна харчуюцца толькі дзеці са шматдзетных сямей і вучні пачатковых класаў. Прычым і там грошай ад дзяржавы выдаткоўваецца мала, таму бацькам прыходзіцца даплочваць.

«Бясплатная вышэйшая адукацыя, прадастаўленне выпускнікам першага працоўнага месца»

Акадэмік, магчыма, не ў курсе, што на сёння толькі кожны трэці студэнт вучыцца бясплатна. Іншыя вымушаныя вучыцца за ўласны кошт або за сродкі арганізацый. Па хуткасці росту цаны навучання летась Беларусь апярэдзіла сваіх суседзяў.

Пра тое, чым часам абарочваецца прымусовае размеркаванне, якое Анатоль Рубінаў цнатліва назваў «прадастаўленнем выпускнікам першага працоўнага месца», пісалася не аднойчы.

«Бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, вялікая колькасць піянерскіх лагераў, дамоў адпачынку і санаторыяў»

Не выключана, што чыноўнікі ўзроўню Рубінава бясплатна лечацца ў спецыяльных урадавых медычных установах. І не ведаюць, што такое чарга ў звычайнай паліклініцы. Любы беларус, які меў магчымасць лячыцца ў простай бальніцы, раскажа акадэміку Рубінаву, што не першы год ў лякарню з сабой трэба браць уласны посуд, шпрыцы для ўколаў і г.д.

А пра тое, што звычайнаму беларусу стала ня проста адпачыць у айчынных санаторыях, якіх у нас вялікая колькасць, пішуць нават дзяржаўныя газеты.

Зрэшты, прыведзеныя факты вядомыя кожнай беларускай сям’і, у якой гадуюцца дзеці; тым хто звяртаецца да медыкаў і хто мае патрэбу ў адпачынку ў санаторыях. Тым больш не зразумела, на каго разлічаныя, мякка кажучы, фантазіі акадэміка Рубінава пра «бясплатную» Беларусь.

Глядзі яшчэ: Рубінаў заклікае ўвесці ў Беларусі расійскі рубель.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць