Улада44

«Арганізацыя яшчэ ня створана, а яе ўжо баяцца»

У Менску прайшоў устаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня «Асацыяцыя вольных гісторыкаў».

У Менску прайшоў устаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня «Асацыяцыя вольных гісторыкаў». На ім быў зацьверджаны праект плятформы будучай асацыяцыі/

Новая арганізацыя пазыцыянуе сябе як «добраахвотная грамадзкая арганізацыя навуковага, асьветніцкага і сацыяльнага кірунку дзейнасьці, што аб’ядноўвае дасьледчыкаў і папулярызатараў гістарычнай навукі».

Праект плятформы вызначае мэты і задачы. Сярод іх — вывучэньне праблемаў айчыннай гісторыі, якія неаб’ектыўна асьвятляюцца з прычыны дзяржаўнай ідэалягізацыі, а таксама папулярызацыя дасягненьняў беларускай гістарычнай навукі на прынцыпах аб’ектыўнасьці і гістарызму. Вольныя гісторыкі плянуюць наладзіць незалежную гістарычную экспэртызу падручнікаў і і хрэстаматый па гісторыі Беларусі, якія «складаюць аснову сьветапоглядаў грамадзянаў краіны». Адной з асноўных задачаў будучай асацыяцыі ёсьць арганізацыя сацыяльна‑прававой ды іншай дапамогі сябрам асацыяцыі і іх сем’ям, а таксама гісторыкам, якія пацярпелі ад дзеяньняў дзяржаўных структураў і маюць абмежаваньні ў прафэсійнай дзейнасьці.

Гісторык Ніна Стужынская акцэнтавала ўвагу на поўнай безабароненасьці выкладчыкаў гісторыі, навукоўцаў і шараговых школьных выкладчыкаў, іх няздольнасьць да мінімальных праяваў пратэсту супраць уціску. «Калясальныя нагрузкі, ідэалягічны кантроль, нізкія заробкі, і пры гэтым поўная пасыўнасьць» — зазначыла спн. Стужынская. На яе думку, сытуацыю трэба мяняць карэнным чынам, і гэта ёсьць адной з задачаў «Асацыяцыі вольных гісторыкаў».

Дасьледчык савецкіх рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў зазначыў, што яшчэ няствораная арганізацыя выклікала нэрвовую рэакцыю ў афіцыйных навуковых колах. Так, у Інстытуце гісторыі некаторым супрацоўнікам пагражалі звальненьнем у выпадку далучэньня да апальнай арганізацыі. А са сп. Кузьняцовым пасьля тэлефанаваньня з Адміністрацыі прэзыдэнта не працягнулі працоўны кантракт у Вайсковай акадэміі. Нас яшчэ няма, але нас ужо баяцца, зазначыў ён. І. Кузьняцоў нагадаў, што гэты год багаты на гістарычныя падзеі і ў сувязі з гэтым незалежным навукоўцам трэба нарэшце падаць голас. Гэта і гадавіна размаху сталінскіх рэпрэсіяў, і 90‑годдзе Кастрычніцкага перавароту. «Мы маем свой погляд на гэтыя падзеі і павінныя яго данесьці да грамадзтва».

Аргкамітэт асацыяцыі пакуль ня мае пэўнага вырашэньня праблемы рэгістрацыі. У яго прадстаўнікоў няма ілюзіяў наконт афіцыйнага дазволу на дзейнасьць будучай арганізацыі, таму па‑ранейшаму ў якасьці запаснога варыянту застаецца магчымасьць рэгістрацыі за мяжой.

"Сувязь з грамадзкасьцю" будзе адбывацца праз наладжваньне навукова‑інфармацыйных мерапрыемстваў, якія будуць ствараць дадатковую нагоду для аб’яднаньня беларускіх гісторыкаў. Ня бачаць прадстаўнікі аргкамітэту і праблемаў з публікацыяй навуковых працаў. Да ўсяго, адзін з сустаршыняў аргкамітэту Генадзь Сагановіч выдае альманах «Беларускі гістарычны агляд». Для інфармацыйнай і арганізацыйнай падтрымкі дзейнасьці «АГВ» плянуецца стварыць інтэрнэт‑старонку. Як варыянт — разглядаецца пошук інфармацыйнага партнэра. Гэта могуць быць як друкаваныя, так і электронныя СМІ.

Скончылася паседжаньне абраньнем Каардынацыйнага камітэту, які будзе займацца далейшымі арганізацыйнымі справамі. У яго ўвайшлі Ніна Стужынская, Ірына Кашталян, Сяргей Тарасаў, Андрэй Кіштымаў і Ігар Кузьняцоў.

Каментары4

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць