Меркаванні1717

Віталь Цыганкоў: Не «Бацька», дык «Маці»

Няўжо беларускаму народу па-ранейшаму патрэбны гаспадар, а не найманы мэнэджэр? Піша Віталь Цыганкоў.

Публіцыст Зьміцер Растаеў напісаў яркі і рэзанансны тэкст пра тое, як Тацяна Караткевіч патрапіла ўслухацца ў душу народа. Асноўныя тэзісы:

«Она ещё не президент, не депутат даже, у неё нет ещё никаких реальных полномочий, а к ней уже тянутся за помощью немощные, обиженные, униженные и просто те, кому одиноко и некому рассказать о своём горе…

Здесь-то и выявляется фундаментальная ошибка оппозиционных лидеров, эксплуатирующих баррикадный дискурс: они зовут людей на бой, а людям хочется заботы… Народ ищет заступников, а не заводил…

Успех же политика определяется тем, как точно он считывает чаяния масс и насколько адекватно отвечает их вызовам. Умение вслушаться в душу народа — важнейшее качество политика…»

Чытаеш гэтыя, як мне здаецца, дакладныя развагі, і разумееш, што мы ідзем па крузе і мэнтальна вярнуліся ў той самы 1994 год, калі людзі на сустрэчах з Лукашэнкам ручаямі падплывалі да яго са сваімі праблемамі і «жаданьнем выказацца».

Вядома, ня толькі прыватныя назіраньні журналіста, але і аналіз сацыялягічных дадзеных сьведчыць — у беларусаў і праз 20 гадоў пануе той самы невынішчальны патэрналізм і этатызм. Больш простымі словамі: быў «Бацька», а цяпер няхай будзе «Маці» — але ніякі табе не «найманы мэнэджэр», ня «твой прадстаўнік ва ўладзе». Нехта зьверху, «Бог з машыны» са старажытнагрэцкай трагедыі, Бацька ці Маці, які выслухае, прыгрэе, вырашыць усе праблемы, дасьць новыя льготы і пакарае багатых і чыноўнікаў.

Нейкая нацыя-сірата, якая вечна шукае сабе бацькоў. «Девочка ищет отца». І ня толькі ўнутры сваёй краіны. Працэнтаў 60–70 насельніцтва толькі і чакае, каб хто-небудзь нас далучыў да сябе. «Хто будзе лепш карміць, да таго і далучуся».

Людзі ініцыятыўныя, самастойныя, моцныя, прадпрымальныя бачаць усё гэта і разумеюць, што ў іх у гэтай краіне мінімум шанцаў на рэалізацыю. Бо пры такім настроі большасьці народу любая ўлада, каб прыгрэць усіх «пакрыўджаных і прыніжаных», будзе заціскаць бізнэс, павялічваць ролю дзяржавы ва ўсім, і любога, хто высоўваецца, акуратна (альбо рэзка) прыбіваць малаточкам да агульнай стэрыльнай плоскасьці. Таму такія людзі зьяжджаюць, становяцца мільянэрамі ў Маскве, кампутарнымі геніямі ў ЗША і тэлезоркамі ва Ўкраіне.

А тым, хто застаўся, палітыкі, якія хочуць мець посьпех, будуць зноў казаць — «мы вас прытулім, абагрэем, дадзім бясплатную мэдыцыну і адукацыю, і гарантаваную працу». І калі раптам нейкі «праўдалюб», ацаніўшы рэальна сытуацыю, скажа, як Чэрчыль у свой час — «Я не магу прапанаваць нічога, акрамя крыві, цяжкай працы, сьлёз і поту», — то адказ яму народ даўно даў у Купалаўскім вершы «Прарок»: «Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?»

Каментары17

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць