У бліжэйшыя суткі, 1 сакавіка, раніцай і днём у многіх раёнах Беларусі чакаюцца працяглыя моцныя ападкі, узмацненне ветру парывамі да 18 м/с.
Будзе воблачна. Ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі, у асноўным мокры снег. Раніцай і днём чакаюцца працяглыя ападкі (снег, мокры снег, дождж), у многіх раёнах — моцныя ападкі, па паўночным захадзе завіруха і снежныя заносы, па паўночнай палове краіны наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с, раніцай і днём з парывамі да 15—18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, у паўднёвых раёнах — плюс 1—3 градусы. Днём чакаецца ад мінус 2 градусаў па поўначы да плюс 5 градусаў па поўдні.
Каментары