Меркаванні121121

Прэйгерман заклікаў ЕС заплюшчыць вочы на арышты ў Беларусі

«Галоўнае, каб ЕС не паддаўся эмоцыям», — піша кіраўнік «Ліберальнага клуба» ў артыкуле на сайце Carnegie Europe.

«Кадры жорсткага абыходжання з пратэстоўцамі ў Беларусі абышлі заходнія СМІ», — піша палітолаг Яўгеній Прэйгерман, але, адзначае ён, «узровень жорсткасці, прадэманстраваны праваахоўнікамі, нашмат ніжэйшы, чым у папярэднія разы. Тым не менш, — піша ён, — зноў чуваць галасы, што заклікаюць ЕС прыняць карныя меры».

«Два бакі прайшлі гэты цыкл раней, і ЕС можа вучыцца на ўласным досведзе. Замест таго каб думаць, якім чынам пакараць Аляксандра Лукашэнку, ЕС мае рацыянальна шукаць адказы на іншыя ключавыя пытанні. У тым ліку пра разумнае пашырэнне кантактаў [engagement] з рэжымам», — піша Прэйгерман.

Беларускі палітолаг прыводзіць цэлы шэраг аргументаў на карысць сваёй пазіцыі. 

Па-першае, ён абгрунтоўвае гэта характарам Лукашэнкі. «Пад ціскам … ён заўсёды ўжывае тыя самыя метады кантролю і падаўлення патэнцыйных палітычных пагроз, — піша Прэйгерман і спакушае. — І наадварот, калі ён не адчувае ціску, ён больш схільны прымаць гнуткія рашэнні і прыслухоўвацца да альтэрнатыўных думак».

«Калі рэжым ужывае рэпрэсіі, якая рэакцыя ЕС будзе найлепшай для 9,5 мільёнаў беларусаў? Што будзе найлепш для суверэнітэту Беларусі? Што будзе найлепш для будучыні беларуска-еўрапейскіх адносін? — пытаецца Прэйгерман і адказвае. — Пашырэнне кантактаў — больш рацыянальнае [як падыход] і лепш вядзе да стратэгічных мэтаў».

Прэйгерман пускае крытычныя стрэлы на адрас апазіцыі, называе яе «маргіналізаванай і загрузлай ва ўнутраных разборках».

«Санкцыі ЕС спрыяюць далейшай маргіналізаціы ідэі перамен, — працягвае Прэйгерман. — Спытайцеся прадстаўнікоў беларускіх НДА, што працуюць унутры краіны (не тых, што базуюцца за мяжой), пры якіх умовах ім лягчэй дзейнічаецца — у час санкцый ці пашырэння кантактаў — і адказ будзе адназначны».

Наступны аргумент Прэйгермана — «любыя санкцыі даюць дадатковыя аргументы ястрабам унутры рэжыму, каб замарозіць усю грамадскую актыўнасць. Жыццё грамадзянскай супольнасці тады абмяжоўваецца тым, што зазвычай называюць апазіцыйным гета».

«Ідэі рэформаў, дэмакратыі і гістарычнай памяці не аб'ядноўваюць беларускае грамадства, як тое было з іншымі нацыямі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў 1980-я і 1990-я. Санкцыі толькі ўзмацняюць праблемы гетаізацыі, — сцвярджае Прэйгерман, — пашырэнне ж кантактаў прынамсі палягчае хоць нейкую адкрытасць урада і стымулюе яго супрацу як з ЕС, так і з грамадзянскай супольнасцю Беларусі».

Прэйгерман абвяргае нават «звыклы контраргумент, што санкцыі змушаюць улады вызваліць палітычных вязняў (а іх у Беларусі цяпер няма)», — зазначае тут Прэйгерман. Наадварот, піша палітолаг, «у мінулым рэжым выпускаў палітвязняў толькі як вынік перамоў з Захадам. Больш за тое, перамовы і пашырэнне кантактаў дапамагалі прадухіліць завядзенне большай колькасці крымінальных спраў супраць апазіцыі».

«Разумнае пашырэнне кантактаў спрыяе стварэнню ўзаемазалежнасцей і эфектыўных рычагоў уплыву, — піша Прэйгерман, — але для гэтага трэба час і настойлівасць».

Любыя спробы пакараць беларускі рэжым за рэпрэсіі будуць штурхаць краіну да Расіі, піша палітолаг.

Яўгеній Прэйгерман — адзін з кіраўнікоў «Ліберальнага клуба» — аналітычнай групы, якая праводзіць у тым ліку сустрэчы Minsk Dialogue Track-II. Адным з даследчыкаў у Carnegie Endowment, дзе апублікаваны артыкул Прэйгермана, з'яўляецца іншы прыхільнік «пашырэння дыялогу» з Беларуссю — Балаж Ярабік.

«Галоўнае, каб ЕС не паддаўся эмоцыям. Еўрапейцам трэба вывучаць урокі мінулага», — падсумоўвае Прэйгерман.

Каментары121

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць