Усяго патроху2020

Пісьменніца-феміністка ў жывым эфіры BBC даведалася, што ўся яе кніга заснавана на памылцы

Амерыканская феміністка і пісьменніца Наомі Вульф, якая нядаўна апублікавала кнігу пра пераслед геяў у віктарыянскія часы, была вымушана прызнаць у жывым эфіры BBC, што цэнтральная частка яе аргументацыі не адпавядае рэчаіснасці. Перадачу можна паслухаць тут.

Яе апошняя кніга «Ганенні: Сэкс, цэнзура і крыміналізацыя кахання» выйшла ў друк у Брытаніі на мінулым тыдні.

У ёй Вульф піша, што ў віктарыянскую эпоху геяў папросту каралі смерцю. Яна засноўвае свой аргумент на архівах цэнтральнага крымінальнага суда ў Лондане, вядомага як Old Bailey.

У архівах яна выявіла мноства судовых спраў, дзе быў вынесены прысуд «запісаная смерць» (death recorded).

Наомі Вульф інтэрпрэтавала гэта словазлучэнне як прысуд да пакарання смерцю, прыведзены ў выкананне.

Але ў жывым радыёэфіры Бі-бі-сі вядучы праінфармаваў яе, што ў тыя часы гэтая фраза азначала нешта зусім іншае, а менавіта, што суддзя быў упэўнены, што ў асуджанага было шмат шанцаў быць памілаваным.

Наомі Вульф, як высветлілася, пра гэта не падазравала, лічачы, што так, як у сучаснай мове словы «запісаная смерць» азначалі б, што смяротны прысуд быў прыведзены ў выкананне, то гэта азначала б тое ж самае на мове XIX стагоддзя.

Вядучы Бі-бі-сі пасля спытаў пра лёс аднаго з галоўных персанажаў кнігі Вульф, падлетка Томаса Сільвера, які, як піша аўтарка, быў пакараны за гомасэксуальныя адносіны з хлопчыкам.

Сільвер адседзеў два гады, а затым яго выпусцілі на парукі. Яго смерцю не каралі.

Затым вядучы Бі-бі-сі адзначыў, што хоць у кнізе Наомі Вульф сцвярджаецца, што ў віктарыянскую эпоху былі пакараныя дзясяткі геяў, але насамрэч няма ніводнага прыкладу падобных пакаранняў смерцю.

Вульф адказала на гэта, што пытанне аб юрыдычных тэрмінах XIX стагоддзя варта вывучыць больш уважліва.

Вульф стала вядомай яшчэ ў 1980-х гадах, калі падчас навучання ў Оксфардзе яна напісала кнігу «Міф пра прыгажосць: Стэрэатыпы супраць жанчын». Яе наступная нашумелая кніга атрымала назву «Вагіна: Новая гісторыя жаночай сэксуальнасці».

Каментары20

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць