Улада33

Увечары ў Мінску затрыманы Зміцер Дашкевіч

У пятніцу яго і Міколу Дземідзенку чакае суд, хлопцы на ноч пераведзеныя на Акрэсціна.

Вечарам 12 лютага ў Мінску затрыманы лідэр зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Дзмітрый Дашкевіч.

Як паведаміла БелаПАН яго намеснік Анастасія Палажанка, гэта адбылося прыкладна ў 19.30 каля Нацыянальнага банка. Перад гэтым актывісты арганізацыі правялі акцыю пратэсту каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе знаходзяцца арыштаваныя ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка.

Разам з Д.Дашкевічам затрыманы актывіст "МФ" Мікалай Дземідзенка. Спачатку маладых людзей даставілі ў размешчаны побач Гарадскі аддзел міліцыі № 1, а затым у Ленінскі РУУС.

Бліжэйшую ноч яны правядуць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. 13 лютага павінен адбыцца суд. Д.Дашкевіч адмовіўся прыняць прадуктовую перадачу і, хутчэй за ўсё, аб'явіць галадоўку.

Паводле меркавання А.Палажанка, кіраўніка арганізацыі ўлады вырашылі ізаляваць напярэдадні акцыі 14 лютага.

Раней Мінгарвыканкам адмовіў апазіцыйным маладзёжным актывістам у правядзенні акцый у Дзень святога Валянціна 14 лютага, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар "МФ" Таццяна Шапуцька.

"Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні шэсця і канцэрта ў цэнтры горада на падставе таго, што месца збору ўдзельнікаў акцыі — плошча Якуба Коласа — знаходзіцца каля метро. А гэта супярэчыць арт. 9 закона аб масавых мерапрыемствах. Альтэрнатыўнага месца Мінгарвыканкам не прапаноўваў", — сказала Т.Шапуцька.

Паводле яе слоў, заяўнікі акцыі маюць намер падаць у суд на Мінгарвыканкам за затрымку адказу. Згодна з заканадаўствам, ён павінен быць дадзены не менш чым праз пяць дзён да правядзення акцыі. "Сёння адпаведная скарга будзе складзена, а заўтра, 13 лютага, пададзена ў суд", — зазначыла прэс-сакратар.

Каментары3

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах5

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

«Не як п'яны ішоў, а быццам ён такі круты». Аляксандра Герасіменя падрабязней распавяла пра напад10

На Беларускім радыё без папярэджання перасталі трансляваць каталіцкую імшу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць