Усяго патроху11

Былы кароль Бельгіі прызнаў пазашлюбную дачку, ад якой адмаўляўся 20 гадоў

Экс-кароль Бельгіі Альберт II на падставе тэсту ДНК прызнаў 51-гадовую бельгійку Дэльфіну Боэль сваёй пазашлюбнай дачкой, піша bbc.com.

Дэльфіна — мастачка і скульптар. Па словах яе адвакатаў, зыход цяжбы — вялікая палёгка для яе. Яна афіцыйна прызнаная чацвёртым, наймалодшым дзіцем Альберта II.

«[Яму] сталі вядомыя вынікі ДНК-тэсту, і навуковае заключэнне паказвае на тое, што ён — біялагічны бацька спадарыні Дэльфіны Боэль», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве юрыстаў 85-гадовага экс-караля.

Чуткі пра тое, што ў караля ёсць пазашлюбнае дзіця, хадзілі ў Бельгіі ад 1999 года, калі ў свет выйшла біяграфія яго жонкі, каралевы Паолы.

Аўтарам біяграфічнай працы стаў 18-гадовы вучань школы Марыё Данілс, які называў сябе гісторыкам. Нягледзячы на ​​яго маладосць і непрафесіяналізм, газеты ўхапіліся за яго здагадку аб пазашлюбных прыгодах караля.

У 2005 годзе ў інтэрв'ю прэсе Дэльфіна Боэль заявіла, што яна і ёсць тое самае пазашлюбнае дзіця. Але зрабіць далейшая крокі яна не магла, бо кароль меў імунітэт ад судовых разглядаў.

Барацьба за афіцыйнае прызнанне бацькоўства стала магчымай толькі ў 2013-м, калі пасля 20-гадовага кіравання Альберт II вырокся трону па стане здароўя і, адпаведна, пазбавіўся імунітэту.

Маці Дэльфіны, баранэса Сібіла дэ Сэліс Ланшан распавяла, што яе раман з тады яшчэ прынцам Альбертам доўжыўся паміж 1966 і 1984 гадамі.

У 2018 годзе суд прызначыў Альберту II тэрмін у тры месяцы, на працягу якіх ён павінен быў даць узор для генетычнай экспертызы. Аднак былы манарх адмаўляўся праходзіць ДНК-тэст, пакуль суд не пастанавіў спаганяць з яго па 5 тысяч еўра за кожны дзень пратэрміноўкі.

«Усё яе жыццё было начным кашмарам з-за таго, што яна спрабавала высветліць сваю ідэнтычнасць. […] У яе быў біялагічны бацька, які жорстка адпрэчыў яе, калі гісторыя пра яго бацькоўства стала здабыткам грамадскасці», — патлумачыў адвакат Боэль.

Паводле яго слоў, яго кліентка наважылася на судовую цяжбу, каб пазбавіць сваіх дзяцей ад цяжару няпэўнай сітуацыі, з якой доўга жыла сама.

Паводле некаторых звестак, штогадовы даход Альберта II складае каля мільёна еўра.

Экс-манарх мае намер уключыць Боэль у завяшчанне на роўных правах з астатнімі трыма дзецьмі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць