Усяго патроху

Кліматычны крызіс прымушае палярных мядзведзяў спарвацца з грызлі — атрымліваюцца «пізлі»

Даследчыкі мяркуюць, што гэта пагражае біяразнастайнасці.

Фота zoohybrid.ru

У 2006 годзе ў Канадзе знайшлі незвычайнага белага мядзведзя: на яго шэрсці былі бурыя плямы, а пыса мела незвычайную форму. Паляўнічыя застрэлілі мядзведзя, і аналіз ДНК пацвердзіў здагадку навукоўцаў: гэта быў гібрыд белага мядзведзя і грызлі.

У 2010 годзе ў тым жа арктычным рэгіёне Канады застрэлілі яшчэ аднаго мядзведзя, у якога маці была гібрыдам, а бацька — грызлі, піша The Independent.

Гэта былі першыя зафіксаваныя выпадкі з’яўлення «пізлі», або «гролараў» (ад англ. grizzly + polar). За апошняе дзесяцігоддзе навукоўцы заўважылі павелічэнне колькасці гібрыдных мядзведзяў. Прычына таму, на думку даследчыкаў, змены клімату.

Тэмпература ў Арктыцы павышаецца ўдвая хутчэй, чым у іншых рэгіёнах. Рэзкія змены надвор’я ў Арктыцы скарачаюць плошчу льдоў — месцажыхарыства белых мядзведзяў. З іншага боку, тэрыторыі, дзе жывуць грызлі, павялічваюцца ўглыб на поўнач. У выніку арэалы пражывання абодвух відаў пачынаюць перасякацца.

Больш за тое, згодна з апошнім даследаваннем, клімат значна ўплывае на рацыён палярных мядзведзяў, якія з’яўляюцца драпежнікамі і палююць на цюленяў. Даследчыкі асцерагаюцца, што белыя мядзведзі могуць не паспець прыстасавацца да новых арэалаў пражывання.

Усё часцей белым мядзведзям прыходзіцца шукаць альтэрнатыўныя крыніцы харчавання. У выніку ім прыходзіцца спаборнічаць за ежу з грызлі, якія ўсё хутчэй рухаюцца на поўнач. Да таго ж, абодва віды ўсё часцей спарваюцца, што можа адлюстравацца на біяразнастайнасці. Такое міжвідавае спарванне можа прывесці да знікнення або замяшчэння аднаго з відаў.

Дакладна невядома, колькі такіх гібрыдаў «пізлі» існуе ў прыродзе, але магчымасцей для спарвання абодвух відаў становіцца ўсё больш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну18

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу3

У Пружанскім касцёле новы арган, які прывезлі з Нідэрландаў. Папярэдні касцельны арган пусцілі на дровы для Дома культуры2

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ9

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

Салаўёў абвінаваціў Ксенію Сабчак і яе маці Нарусаву ў дзяржздрадзе4

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць