Свет

Адыёзны дэпутат Вярхоўнай Рады Яўген Шаўчэнка таксама пайшоў ва ўкраінскае войска

Памятаеце дэпутата Рады Яўгена Шаўчэнку, які ездзіў некалькі разоў да Лукашэнкі? Нядаўна прайшла інфармацыя, што яго затрымалі на ўкраінска-польскай мяжы. Але цяпер ён аб'явіўся і сцвярджае, што ніхто яго не затрымліваў, затое ён пайшоў служыць ва ўкраінскае войска. «Разам да перамогі», — піша палітык.

Шаўчэнка стаў не першым украінскім палітыкам, які пры дзіўных абставінах пайшоў служыць у войска ці тэрытарыяльную абарону.

Раней таксама паведамлялася пра затрыманні некалькіх прарасійскіх палітыкаў. Але пасля гэтыя паведамленні абвяргаліся, а палітыкі сцвярджалі, што насамрэч яны ўступілі ва ўкраінскія сілавыя структуры. Цяпер вось справа дайшла і да Яўгена Шаўчэнкі.

Шаўчэнка ў апошні год стаў у Беларусі шырока вядомы як актыўны прыхільнік Лукашэнкі і ягоны палітычны лабіст ва Украіне.

З самага пачатку беларускіх паслявыбарчых пратэстаў ён шмат выказваўся на беларускія тэмы, на ўсе лады расхвальваючы рэжым і ўсяляк ганячы ягоных апанентаў, не спыняючыся і перад прамымі абразамі. Неаднаразова прыязджаў і ў Беларусь для падтрымкі свайго куміра на месцы, на мінулагоднім «Славянскім базары» нават спяваў песні са сцэны.

Дэпутацкі статус Шаўчэнкі беларуская прапаганда ўсяляк выкарыстоўвае для імітацыі легітымнасці цяперашняй беларускай улады ў вачах палітычнай эліты суседняй краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць