Меркаванні

Чаму Лукашэнка ніколі не зможа стварыць сучасную армію, ды і Пуцін таксама — меркаванне

Медыяэксперт Пётр Кузняцоў разважае пра вынікі нарады ў Лукашэнкі, дзе абмяркоўвалася, якую зброю Беларусі варта закупляць, якое войска ствараць і якія ўрокі краіна павінна атрымаць з вайны Расіі ва Украіне.

Фота: «Ваяр»

Кузняцоў піша, што на нарадзе шмат гаварылася пра тое, як трэба ўзбройваць сучасную армію, якую ролю адыгрывае лагістыка, паліва, мабільнасць і г. д.

«Пра тое, вынікі чыёй арміі бяруцца за ўзор, прама не гаварылася. Тым не менш, факт, што менавіта расійскія войскі сёння не дасягаюць мэтаў — сакрэт Палішынэля. Таму практычна ўсе сышліся на меркаванні:

калі беларускія узброеныя сілы цяпер і прыглядаюцца да чыйго-небудзь вопыту, то гэты вопыт — украінскі».

Кузняцоў піша, што «лагістыка, бензін-газа, кайманы і мабільнасць — гэта ўсё выдатна. Гэта мае месца быць. Аднак, што тычыцца поспехаў УСУ, то ўжо ўсе сусветныя ваенныя эксперты адзначылі іх галоўны фактар, пра які ўчора не прагучала ані слова. Слушная тактыка і сістэма кіравання войскамі па заходнім узоры, заснаваная на дэцэнтралізацыі.

Дэцэнтралізацыя на тактычным узроўні — вось што аказалася ключавым фактарам у сучаснай вайне. Калі афіцэры і салдаты могуць і, галоўнае, умеюць прымаць рашэнні на месцах, зыходзячы з рэальна існуючай абстаноўкі. Названая ўчора мабільнасць — пусты гук без ўкаранення ў войску такога падыходу, паколькі любая мабільнасць сыдзе на нішто, калі кожны ўзвод будзе чакаць рашэння генерала ў сталіцы.

Падобнае немагчыма ўявіць ні ў войску Расіі, ні ў войску Беларусі, ні ў войску спачылага ў бозе СССР. Яно і зразумела: Савецкі Саюз (а арміі РФ і РБ — яго прамыя спадчынніцы) ваяваў у тыя часы, калі ўзровень тэхналогій, інфарматызацыі, манеўранасць войскаў і магчымасці іх узбраенняў былі на парадак ніжэй. Ніжэй хуткасці — большая роля не дакладнасці, а аб'ёму. Гэта — базавыя ўмовы, пры якіх рашэнні на месцах і ініцыятыва не патрэбныя, а патрэбны толькі жалезны парадак.

Цяперашняя вайна аказалася прынцыпова іншай.

І, ведаеце, у чым праблема? У тым, што пры існуючых раскладах ні Беларусі, ні Расіі, ні Паўночнай Карэі перспектыва стварэння канкурэнтнай арміі проста не свеціць. Таму што гэта ў прынцыпе іншая рэальнасць: у ёй трэба шанаваць чалавека, вучыць яго, абапірацца на яго веды і інтэлект, гэта значыць, мець справу не з «адзінкай жывой сілы», а з асобай. Гэта тое, што немагчыма ўявіць ва ўзброеных сілах аўтарытарных і таталітарных дзяржаў, якія ў сваіх войсках, наадварот, спрабуюць з усіх «выбіць дур».

Гэты вопыт агаляе праблему ў больш глабальным кантэксце. Вось цяпер у расійскай прапагандзе вельмі папулярны сюжэт, маўляў, Захад дасягнуў свайго дабрабыту толькі дзякуючы «танным» рэсурсам з РФ. А цяпер, вось, будзе іх пазбаўлены і «мы самі пабудуем свой дабрабыт на сваіх рэсурсах».

Фота: ВаенТВ

Яшчэ ў часы развалу СССР Уся інтэлігенцыя смуткавала, што ЗША дасягнулі сваёй велічы выключна дзякуючы «уцечцы мазгоў» — эміграцыі найбольш таленавітых і разумных людзей у іх краіну.

Трэнд ужо тады быў відавочны і яшчэ больш відавочны цяпер: рэсурсныя дзяржавы, ставячы на свае натуральныя багацці, у пераважнай сваёй большасці застаюцца адсталымі і вельмі неспрыяльнымі для жыцця большасці простых грамадзян. Па вельмі банальнай прычыне: дабрабыт ствараюць не вугаль і не нафта, яго ствараюць людзі, і развіццё сёння не дасягаецца ва ўмовах перавагі людзей з нізкім чалавечым капіталам пры павальным ад'ездзе людзей з высокім.

Відавочнасць гэтай ісціны была ўжо даўно зразумелай: ніхто не стане спрачацца, што ўзровень жыцця ў Расіі ніжэй, чым у Швейцарыі.

Аднак да апошняга часу існаваў міф: «Затое ў нас армія моцная, як пі**ем, калі што!» Падзеі ва Украіне развейваюць і гэтую карцінку, і ўсе такога кшталту каралі застаюцца голымі.

Сучасны свет такі, што ні ў побыце, ні на вайне, нічога больш не вырашаецца без інтэлекту. Без інтэлекту можна біць людзей дручкамі або страляць у цывільных, але не выйграваць бітвы і не будаваць цывілізацыі.

Аўтарытарная дзяржава не здольная па прыродзе сваёй рабіць стаўку на інтэлект і добрую волю чалавека. А, значыць, будучыні ў такіх дзяржаў проста няма», — піша Кузняцоў.

Алесь Сантоцкі: Лукашэнка так і не зразумеў, чаму ўкраінцы выстаялі

Лукашэнка спытаў вайскоўцаў: Якая вайна будзе ў Беларусі, калі не дай бог?

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць