Грамадства

Памёр Лукаш Сцепанюк

Ва ўзросце 45 гадоў памёр журналіст і гукарэжысёр з Беласточчыны Лукаш Сцепанюк. Пра гэта напісаў у сябе ў Фэйсбуку яго калега Яраслаў Іванюк.

Лукаш Стэпанюк. Фота з Фэйсбука

Быў… Хаця гэтае слова ажно цяжка пішацца…

Як: «быў»…?

Лукаш Стэпанюк «Стэп» перш за ўсё быў добрым, сціплым чалавекам… Быў прафесіяналам у сваёй працы як гукарэжысёр і як журналіст…

Заўсёды стараўся дапамагчы ў кожнай справе. Памятаю як некалькі гадоў таму запісвалі аўдыякнігу з успамінамі Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў». Step (хаця я заўсёды звяртаўся да яго: Лукаш) дзела гэтага аддаў сваю хатнюю студыю, а як аказалася, што на аплату працы не хапае грошай сказаў: «Ярэк, якія грошы? Ты пра што? Зробім. Зробім усё як трэба». Такое, зрэшты, ад яго чуў я не адзін раз: «Для беларускасці зраблю шмат і без грошай». Прычым ніколі тым не хвастаўся, не хваліўся.

Апошнім часам займаўся гукаапрацоукай аўдыякніг. Падрыхтаваў «Сядзібу» Алеся Аркуша, працаваў над «Жэтонам на метро» Андрэя Федарэнкі і «Айчынай» Уладзіміра Арлова, якую рыхтаваў у версіі як аўдыя так і відэа.

Быў сябрам Управы Фонду Kamunikat.org

Лукаш, не час адыходзіць…

Дзякуй Табе за усё… Мы ўсе будзем вельмі сумаваць па Табе…

Бывай, Дружа…

Вечная Памяць…Шчырыя спачуванні блізкім і родным…» — напісаў Яраслаў Іванюк.

***

Лукаш Сцепанюк быў звязаны з «Беларускім Радыё Рацыя» з самага пачатку яго існавання. Быў аўтарам музычных перадач на хвалях радыё — «Сусветны хіт», «Шчаслівая трынаццатка». Вядомы нашым слухачам, як Dj Zona.

Каментары

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі7

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі7

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць