Культура

У Тэатры юнага гледача, які ўзначаліла жонка Макея, ставяць Быкава па-руску

У чэрвені ў Тэатры юнага гледача адбудзецца прэм'ера спектакля «Альпы. Сорак першы», створанага па матывах аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада». Яго пакажуць на рускай мове.

Фота: Tut.by

У Беларусі дзейнічаюць 29 прафесійных тэатраў. З іх выключна на беларускай працуюць усяго шэсць. Адзін з іх — Тэатр юнага гледача. Вясной гэтага года там па матывах серыі кніг «Піянеры-героі» паставілі спектакль «Час выбраў іх». Ён ідзе на рускай мове. Прэм'ера наступнага спектакля, «Кентэрвілійскі прывід» прайшла па-беларуску, але афіша ўжо была рускамоўнай, звяртае ўвагу Zerkalo.io.

Цяпер у рэпертуары тэатра з'явіцца другі спектакль, першапачаткова заяўлены на рускай. Калі палітыка новага кіраўніцтва ТЮГа застанецца ранейшай, у Беларусі застануцца ўсяго пяць тэатраў, якія працуюць на роднай мове.

Прычым Васіль Быкаў пісаў свае творы — у тым ліку, і знакамітую «Альпійскую баладу» — выключна па-беларуску.

У красавіку 2022 года дырэктарам ТЮГа стала актрыса Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Яна змяніла на гэтай пасадзе Уладзіміра Савіцкага, звольненага ў студзені гэтага года.

У канцы сакавіка 2022-га Палякова расказала, што тэатр павінен адмовіцца ад працы выключна на беларускай мове: «Я лічу, спектаклі павінны быць на дзвюх мовах: і на беларускай, і на рускай. Тады ў тэатра ёсць камерцыйная гісторыя. < … > Дзяржава заўсёды працягне нам руку дапамогі, але мы не павінны сядзець на гэтай прышчэпцы. Мы павінны навучыцца самі зарабляць грошы».

Вера Палякова нарадзілася ў 1978 годзе. Пасля заканчэння акцёрскага факультэта Акадэміі мастацтваў з 2003 года працавала ў трупе мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра. З'яўляецца кіраўніцай прыватнага праекта «Трытфармат».

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які адсядзеў у Тамбове, завіс між небам і зямлёй — Расія хоча дэпартаваць, а Беларусь пытаецца: хто гэта?1

Турцыя дэпартавала ў Расію дзяўчыну, якую пераследуюць там за антываенны надпіс13

Прарыў у лекаванні самай смяротнай формы раку

Заўтра для рамонту моста каля плошчы Перамогі закрыюць праспект Незалежнасці. Як доўга будуць гэтыя нязручнасці ў сталіцы?2

Мама студэнткі-выдатніцы расказала пра выдаткі на выпускны15

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі не з’явіўся на пахаванне свайго забітага бацькі4

Прахалода ці спякота? Якога надвор'я чакаць на наступным тыдні3

У Малі паўстанцы і джыхадзісты атакавалі пазіцыі расійскага Афрыканскага корпуса

«Беларускі апантаныя сваім выглядам». Грэк-кіпрыёт пра жанчын у Мінску8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць