Гісторыя33

Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя 

Гомельская праваслаўная епархія ў студзені гэтага года набыла на замежным аўкцыёне каштоўны царкоўны дакумент XVII стагоддзя — пастаўную грамату, паведаміла БелТА. Цяпер рэліквія вернута ў Беларусь, сёння адбылася яе афіцыйная прэзентацыя.

Набыты дакумент датаваны 19 верасня 1681 года — гэта час, калі Беларуская (Магілёўская) епархія падпарадкоўвалася Кіеўскай мітраполіі (да 1685 года).

«Ліст намесніка беларускай біскупіі. XVII—XVIII стст. Гомель. Магілёў». — так дакумент быў падпісаны на сайце расійскага аўкцыёну meshok.net.

Як аказалася, гэта пастаўная грамата намесніка Беларускай (Магілёўскай) праваслаўнай епархіі іераманаха Сільвестра Ваўчанскага іерэю Іларыёну Раблеўскаму на месца вікарнага святара пры царкве Раства Багародзіцы ў мястэчку Гомель Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага.

Гэта дакумент выключнай гістарычнай важнасці, які ў свой час быў вывезены за межы Беларусі.

«Ён нам расказвае пра парафіяльнае жыццё ў XVII стагоддзі, пра храм, які не захаваўся да нашых дзён. Гэты храм знаходзіўся на тэрыторыі паркавай зоны. На тым месцы сёння стаіць Хрысцільны храм у гонар Іаана Хрысціцеля. Падчас раскопак там былі знойдзеныя рэшткі падмурка і абгарэлых бярвенняў ад гэтага драўлянага храма Нараджэння Божай Маці», — падкрэсліў на прэзентацыі дакумента гомельскі епіскап Стэфан.

Сёння дакумент прэзентаваны ў прысутнасці студэнтаў гістарычнага факультэта ГДУ імя Скарыны. Арыгінал дакумента будзе захоўвацца ў фондах Гомельскай епархіі.

Каментары3

  • Ладусь
    06.04.2023
    Спадзяемся што дакумэнт на беларускай мове?!
  • Жвір
    06.04.2023
    Ладусь, на старабеларускай мове, як і Статут ВКЛ.
  • Максим Дизайнер
    07.04.2023
    Класс!Вот это находка

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіта Залатароў: Было дзіка — проста выйсці ў горад і бачыць людзей у звычайнай вопратцы20

У Мінску пяцікласніца аддала махлярам больш за $10 тысяч з бацькоўскіх ашчаджэнняў1

Увесь Крым застаўся без святла3

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка3

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада15

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць