Грамадства

Некалькіх супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка вызвалілі пасля арыштаў

Як даведалася выданне «Позірк», у Полацку вызвалілі пяцярых людзей, затрыманых 29 і 30 сакавіка падчас аблавы ў Полацкім гісторыка-культурным запаведніку. Мяркуючы па датах вызвалення, усім было прызначана па 15 сутак.

13 красавіка вызвалілі загадчыцу навукова-экспазіцыйнага аддзела Тамару Джумантаеву, фатографа Кірыла Смалякова і электрыка Пятра Гайдукова. 

14 красавіка на волі апынулася старшая навуковая супрацоўніца Полацкай мастацкай галерэі Аляксандра Касцюкевіч. Таксама вызвалілі былую супрацоўніцу Алену Ходзікаву, якая звольнілася з запаведніка па ўласным жаданні.

Некаторыя з затрыманых у тыя дні працягваюць знаходзіцца ў няволі. 10 красавіка суд Наваполацка арыштаваў яшчэ на 13 сутак паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) кандыдата філасофскіх навук Ігара Бортніка. А 11 красавіка Наваполацкі гарадскі суд прыняў рашэнне яшчэ на 15 сутак арыштаваць наваполацкага фатографа Ігара Супранёнка. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?1

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Трымайце сваіх кіеўскіх гадаванцаў пад кантролем». Прадстаўнік Беларусі ў АБСЕ выступіў з хамскай прамовай32

У Белавежскай пушчы чэзнуць векавыя дубровы. Навукоўцы патлумачылі, што адбываецца2

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф2

Чалавек-павук (Том Холанд) прайграў у конкурсе двайнікоў Чалавека-павука1

Куды падзелася экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м?1

З'явіўся мабільны дадатак з грамадскімі прыбіральнямі Мінска3

Палонны жыхар Бабруйска расказаў, як пасля п'янкі са знаёмымі ў саўне паехаў ваяваць за Расію за кампанію з імі5

Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом1

Ці гэта дакладна можна есці? 10 беларускіх прадуктаў, якія вас здзівяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?1

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць